Грамадства3333

Дэпартаваны з Польшчы Дзмітрый Смактуновіч выступіў па тэлебачанні

Жыхар Бабруйска Дзмітрый Смактуновіч, якога дэпартавалі з Польшчы і з-за якога 12 чэрвеня спыніўся рух у пункце пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы, патлумачыў у эфіры ТРК «Брэст» прычыны сваіх паводзін.

«Скончыўся літоўскі дазвол на жыхарства год таму. Мне Літва не паведаміла пра гэта. Я жыў там з сям'ёй. Ну і таму ламіўся назад. Сям'ю не хачу губляць», — заявіў Смактуновіч.

Паводле яго слоў, прэтэнзій да беларускіх памежнікаў ён не мае, у адрозненне ад польскіх:

«Адзін спачатку груба сябе паводзіў, другі адэкватна. Ну, а трэція спрабавалі мяне выкінуць, але не атрымалася. Упяцёх не пацягнулі мяне».

Беларускія ўлады «якіх-небудзь прэтэнзій да Дзмітрыя Смактуновіча ўлады Беларусі не маюць», ён цяпер «будзе спрабаваць вырашаць пытанне пра ўз'яднанне з сям'ёй, якая засталася ў Польшчы».

У той жа час аб'яднанне былых сілавікоў Bypol, праверыўшы па сваіх каналах асобу Дзмітрыя Смактуновіча, сцвярджае:

  • Смактуновіч у базе «Беспарадкі» па стане на 2021 год не знаходзіцца
  • інфармацыі пра яго ўдзел у пратэстах не выяўлена
  • негатыўных каментароў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі не выяўлена
  • у сацыяльных сетках кампраметуючай інфармацыі, за якую яго могуць прыцягнуць у Беларусі да адказнасці, не выяўлена
  • раней ён працаваў кантралёрам у пазаведамаснай ахове ў якасці грамадзянскага спецыяліста.

Каментары33

  • Кастусь
    12.06.2024
    Скончыўся літоўскі дазвол на жыхарства два гады таму. Мне Літва не паведаміла пра гэта

    Даже если это и правда - дядя, ты совсем дурачок или как? Это твоя обязанность следить за документами своими и своевременно продлять свой ВНЖ раз решил вкусить эмигранцкого хлеба. С таким подходом езжай ка лучше в синявокую
  • Хахахаха
    12.06.2024
    Ну было i так зразумела што гэта маскарад дурны. "Скончыўся літоўскі дазвол на жыхарства два гады таму. 
    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/344792Літва не паведаміла пра гэта"
    Во дзе цырк
  • Армэн
    12.06.2024
    Аказваецца свой чувак, а то бздзеў нечага. Зноў у вертухаі пойдзе.

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір «Ахмата» Алаўдзінаў адмовіўся вызваляць з палону чачэнцаў12

Тры жыхары Беларусі дасягнулі ўзросту 110 гадоў2

У Нацыянальным мастацкім музеі экспануюцца ўнікальныя веткаўскія іконы. Паглядзіце на іх2

«Дзеяслоў» закрылі — з'явіўся «Апостраф». Як нарадзіўся новы літаратурны альманах7

Вучоныя расказваюць, як простая змена ў рацыёне харчавання можа палепшыць стан скуры і імунітэт3

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?19

Палякі Пенсільваніі могуць вызначыць хто стане прэзідэнтам ЗША, Харыс ці Трамп. Як так атрымалася?17

«Не слухайце тых, хто не верыць у поспех. Стратэгія Захаду ва Украіне працуе»17

У аб'яве было напісана «ад 6 рублёў», а хлопец аддаў за пераўстаноўку Windows 345 рублёў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў

Галоўнае
Усе навіны →