У іх не было беларускіх візаў.
АМАП затрымаў у Калодзішчах групу з 54 нелегальных мігрантаў.
Гэтую групу выявілі ў адным з прыватных дамоў у аграгарадку пад Мінскам. Сярод затрыманых — грамадзяне Ірана, Індыі, Пакістана, Сірыі, Судана і Шры-Ланкі. У Беларусь яны заехалі з Расіі, пры гэтым беларускіх візаў у людзей не было.
Як паведамляе міліцыя, мігрантаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, іх вышлюць з краіны.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі сілавікі затрымліваюць групы мігрантаў у Калодзішчах.
Каментары