Прагулку з незвычайным хатнім гадаванцам знялі на відэа жыхары Магілёва. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал Mogilev.by.
— Тхары былі, сурыкаты былі, змеі былі, ігуаны не было. Вось каго толькі не выгульваюць у Магілёве, — кажа аўтарка роліка.
Спачатку ігуана прагульвалася па паркоўцы, а потым гаспадар пасадзіў яе сабе на плячо.
Каментары