18-гадовы Ніклас Матэі з мястэчка Грэфенхайніхен з Германіі праславіўся як «майстар даносаў». За год хлопец напісаў 4227 скаргаў на суседзяў, часцей за ўсё за няправільную паркоўку. За яго рухамі па краіне сочаць тысячы людзей. Аднак цяпер і сам юнак аказаўся парушальнікам закона, піша Bild.
У раённым судзе горада Вітэнберг адбыўся працэс супраць Матэі па справе аб распальванні варожасці падчас пандэміі. Тады Ніклас быў непаўналетнім, таму суд прайшоў за зачыненымі дзвярыма. Паводле звестак BILD, старшакласнік размясціў у школьным чаце забароненыя агрэсіўныя матэрыялы пра каранавірус і заклікаў забіваць тых, хто не прышчапіўся. Суд палічыў гэта распальваннем нянавісці і прысудзіў хлопцу 100 гадзін грамадскіх работ і штраф у 1000 еўра.
Ніклас не прызнаў віну і падаў апеляцыю.
Каментары