Свет33

Арменія на пасяджэнні ў Маскве адмовілася падпісваць дзве заявы ад імя СНД

Арменія адмовілася падтрымаць дзве заявы, прынятыя на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці незалежных дзяржаў, які адбыўся ў Маскве.

Міністр замежных спраў Арарат Мірзаян — крайні справа. Фота: МЗС Арменіі

У панядзелак на пасяджэнні прысутнічаў міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян. У той жа вечар прадстаўнік МЗС Арменіі абвясціў, што Арменія не далучылася да дзвюх заяў, прынятых раней у той жа дзень. Ён не падаў ніякіх падрабязнасцяў такога рашэння.

У першай заяве гаварылася пра прынцыпы супрацоўніцтва ў гарантаванні бяспекі ў Еўразіі.

Другая заява — пра недапушчальнасць прымянення аднабаковых абмежавальных мер у міжнародных адносінах. Яна рэкамендавала дзяржавам-членам устрымлівацца ад прыняцця, пашырэння або прымянення такіх мер.

Прыняцце другой заявы адбылося на фоне заходніх санкцый, ужытых у дачыненні да Расіі пасля яе ўварвання ва Украіну.

Каментары3

  • Acab
    09.10.2024
    Беспантоўня накшталт ААН (якае, аднак, на сваё існаваньне жарэ энэргію). Нейкіх дэклярацыяў не задэкляравалі. Што так, што гэдак - нішто зь нічым
  • Andrew
    09.10.2024
    Армяне молодцы! Типа, негоже нам подписываться под заявлениями вместе со всякими нищебродами😉
  • Янка
    09.10.2024
    У прынцыпе добра, што Арменія абрала тактыку сабатавання палітычных прарасейскіх ды прадыктатарскіх рашэнняў унутры СНД, вяртаючы гэтую арганізацыю да эканамічных і гуманітарных стасункаў

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр8

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Усе навіны →
Усе навіны

У Брытаніі словам года стала слова «brat»2

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту3

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра5

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

Школьнікаў са Смаргонскага раёна звазілі з экскурсіяй на Акрэсціна4

Музыку Сяргея Горлава судзяць па чатырох палітычных артыкулах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр8

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Галоўнае
Усе навіны →