Грамадства1111

Стала вядома, якія краіны далі найбольш шэнгенскіх віз беларусам і хто часцей адмаўляў

У 2023 годзе большасць шэнгенскіх віз беларусам выдалі пяць краін Еўразвяза. 

За мінулы год у еўрапейскія консульствы беларусы падалі амаль 164 тысячы заявак на кароткатэрміновыя візы тыпу C, якія могуць выдавацца для разавай паездкі ці шматразовага ўезду. У выніку на рукі беларусы атрымалі каля 158 тысяч віз, плюс 5,5 тыс. адмоў. Пры гэтым большасць візаў былі шматразовымі, заўважыў s13.ru. 

Найбольш віз беларусам выдала Германія — каля 52 тыс. Працэнт адмовы — 0,8%. 

На другім месцы Італія — 40,2 тыс. віз. Працэнт адмовы — 0,2%. 

Польшча, якая заўсёды была лідарам візавага рэйтынгу сярод беларусаў, апынулася толькі на трэцім месцы спісу — 31,4 тыс. віз. Пры гэтым яна давала больш за ўсё адмоў. Больш заўважна тут вызначылася гродзенскае консульства Польшчы — 13,3% адмоў, 10% у Мінску, 12% у Брэсце. 

Венгрыя выдала беларусам у мінулым годзе 14,4 тыс. віз, Францыя — 11,8 тыс.

Каментары11

  • Acab
    02.06.2024
    Пашпартна-візавая сыстэма, яка ахапіла Сьвет па першай сусьветай вайне - злачынны наватвор.
    Памятайма і спрабуйма ўсунуць да нармальнага стану вольнага перасоўваньня
  • Пры ПіС такога не было
    02.06.2024
    Польша давала больш за ўсё адмоў, а цяпер яшчэ і кошт паднялі на свае нацыянальныя візы. Карацей палякі вырашылі стрыгчы бабло па поўнай.
  • Ілля
    02.06.2024
    Пры ПіС такога не было, як зрабіць візу у Францыю ці Венгрыю?

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах

Усе навіны →
Усе навіны

Новая эра пластычнай хірургіі: галівудскія зоркі заўважна змянілі выгляд5

У Беларусі прайшлі снегапады і завірухі ВІДЭА1

 «Дынама» нарэшце выйграла ў Лізе канферэнцый пасля чатырох паразаў запар ВІДЭА7

Кіраўнік праваслаўнага канала прагназуе вайну Расіі з Турцыяй за вызваленне Канстанцінопаля9

«Бяруць за шкірку і кажуць: «Пішы». Экс-палітзняволеная расказала, як прасіла памілавання і ўсё адно адседзела свой тэрмін

«Гомсельмаш» апублікаваў статыстыку па вытворчасці камбайнаў. Гэта зусім не тое, што чакалася1

Туск: Польшча не плануе адпраўляць сваіх вайскоўцаў ва Украіну18

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў33

«Мову сваю забылі, а гісторыю крадуць!» У Літве зноў выбухнула дыскусія вакол ліцвінізму81

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах

Галоўнае
Усе навіны →