Новыя беларускія сякеры Лукашэнку ў Оршу прывезлі аж дзве, каб паказаць, што яны аднолькавыя і цяпер можна пачынаць масавую вытворчасць. Працавалі над імі адразу два прамысловыя гіганты — МТЗ і «Гарызонт».

Лукашэнка, які кіруе краінаю амаль 30 гадоў, без спыну дапікаў чыноўнікаў у Оршы, што гэта ганьба — мы столькі маем лесу, а сякеры закупляем, маўляў, да чаго краіну давялі. 

Віцэ-прэмʼер Пётр Пархомчык, які курыруе прамысловасць, запэўніў, што ўжо з гэтымі сякерамі ўсё добра і папрасіў Лукашэнку ўласнаручна праверыць іх якасць.

А таксама дадаў, што прэмʼер-міністр іх ужо праверыў. 

— Прэмʼер-міністр нарадзіўся ў космасе! Ён не ведае, што такое сякера! А я вось пагляджу. Праверым гэта, — паабяцаў уласнаручна паспрабаваць сякеры ў працы Лукашэнка.

@nashaniva Чаму маладога дырэктара «Легмаша» на сустрэчу з Лукашэнкам адзелі ў форму? #беларусь #нашаніва #беларусы #лукашенко #александрлукашенко #орша ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Чытайце таксама:

Лукашэнка зноў раскрытыкаваў урад. За што на гэты раз?

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
2