Прапагандысты накалолі дроў. Якія сякеры і бензапілы яны выкарыстоўвалі?
У Мінскім раёне прайшоў другі чэмпіянат па колцы дроў сярод прапагандыстаў. На мерапрыемстве сабралася больш за трыццаць камандаў супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ. Не абышлося без пердзіманокля.
«Каб не даць змерзнуць еўрапейцам»
Як падаюць самі прапагандысты, ідэя праводзіць спаборніцтвы па колцы дроў сярод супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ зарадзілася пасля таго, як Лукашэнка на камеру сек дровы, каб не даць змерзнуць еўрапейцам. Насамрэч еўрапейцы і не мерзнуць, але Лукашэнка імкнецца стварыць у беларусаў такое ўражанне.
У рамках гэтага імкнення і арганізавалі чэмпіянат, каб праверыць, хто з прапагандыстаў найлепш арудуе сякерай і пілой.
Канфуз у тым, што супрацоўнікам дзяржСМІ выдалі калуны еўрапейскага вытворцы — фінскай маркі Fiskars. У Беларусі аналагічных сякер не вырабляюць.
Сякеры новенькія. Адна такая каштуе 222—255 рублёў.
Цікава, што аналагічныя сякеры кітайскай вытворчасці можна набыць па цэнах ад 70 да 120 рублёў, але выбар чамусьці паў на інвентар, якія вырабляюць у краіне НАТА.
Між тым існуюць жа айчынныя калуны, вырабляе іх Віцебскі завод трактарных запчастак.
Важыць такі 4 кг. Ëн дапамагае мацаваць мускулы нашмат лепш за двухкілаграмовы фінскі.
Некаторым удзельнікам спаборніцтваў, якія займалі прызавыя месцы, дарылі тыя самыя сякеры Fiskars. Магчыма, у душы арганізатары ўсё ж хацелі б прасячы акно ў Еўропу, а не ў Кітай. Зрэшты, гэта і лягчэй: Беларусь усё ж еўрапейская краіна.
Сёлета ўдзел у мерапрыемстве ўзялі 35 камандаў, у тым ліку і работнікі кітайскага інфармацыйнага агенцтва «Сіньхуа».
На адным са здымкаў можна заўважыць сякеру з надпісам «И работай». Напэўна, гаворка ідзе пра перафразаваную цытату Лукашэнкі «Раздевайся и работай».
Бензапілы буржуйскія
Апроч залатых паводле цаны сякер фінскай вытворчасці, на спаборніцтвах можна было заўважыць нямецкія бензапілы фірмы Stihl.
Якасная бензапіла адносіцца да традыцыйных еўрапейскіх каштоўнасцяў: яна каштуе больш за 6 тысяч рублёў. У Беларусі яе аналагаў не вырабляюць.
У сацсетках тым часам жартавалі, што Рыгору Азаронку нават фінскія сякеры не дапамаглі.
Чытайце таксама:
Кадэбіст — пасол Беларусі ў Карэі заняў першае месца ў экстрэмальным забегу з перашкодамі
Расійскія вэбкам-мадэлі выдаюць сябе за беларусак і ўкраінак, каб пазбягаць хэйту з-за вайны
Каментары
Напэўна, гаворка ідзе пра перафразаваную цытату Лукашэнкі «Раздевайся и
работай».
Кто работает раздетым? На ум приходят только женщины низкой социальной ответственности!
Так что надпись как нельзя в тему!)