Грамадства1414

Марына Васілеўская: З космасу бачыла Белавежскую пушчу і Палессе

Касманаўтка Марына Васілеўская працягвае ездзіць па розных дзяржаўных установах, расказваючы пра свой нядаўні палёт. Гэтым разам яна сустрэлася з вучнямі школ мінскага Савецкага раёна. Для гэтага ў сталічнай гімназіі № 6 зладзілі «дыялогавую пляцоўку» пад назвай «Космас наш!», паведамляе БелТА.

Як сказала касманаўтка, «сёння я тут для таго, каб расказаць пра Сусвет, пра нашу прыгожую планету». На гэтай планеце, калі надвор'е спрыяе, з вышыні можна разгледзець і родныя мясціны, хоць асабліва расслабляцца пры гэтым не даводзіцца:

«Нашу Беларусь відаць з космасу. Яна выдатная, зялёная — бачыла Белавежскую пушчу, Палессе, хоць замінала воблачнасць і час, калі мы праляталі над Беларуссю, быў вельмі абмежаваны. Атрымаць асалоду не паспявала, але паспявала зрабіць кадры», — адзначыла касманаўтка.

Для таго ж, каб расказаць пра практычную карысць гэтага палёту, на сустрэчы прысутнічаў намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Буча.

Ад яго дзеці маглі даведацца, што «ў нас ёсць дыстанцыйнае зандаванне Зямлі, касмічная электроніка, новыя матэрыялы касмічнага прымянення», а вось пілатаванай касманаўтыкі да гэтага года не было.

І вось цяпер, маўляў, Васілеўская не проста злётала ў космас, а «здзейсніла палёт з выкананнем навуковай праграмы. Яна была досыць шырокай — пяць навукова-даследчых эксперыментаў і два агульнаадукацыйныя».

Каментары14

  • Axel Justas
    28.05.2024
    Клоўніха... Сорам адзін, але ёй нічога. Забылася яшчэ расказаць, як адзін вусаты геній спецыяльна пад яе здымкі хмары на Беларуссю разагнаў.
  • Генадзь
    28.05.2024
    Axel Justas, сапраўды, касмічная турыстка-прапагандыстка Васілеўская ўпэўнена ператвараецца ў блазанку. Бо градус крынжа ў яе пралукашысцскіх прамовах імкліва ўзрастае. Чырвона-зялены лукашысцкі сцяг яно ўжо на арбіту звазіла. Неўзабаве ўзнікне партрэт Лукашэнкі, які нібыта штурхаў касмічны карабель з Васілеўскай ўвесь час палёту.
  • Ёсік
    28.05.2024
    І што? Раней гэта можна было пабачыць праз вакенца ў самалёце, пакуль твой кумір не абараўся з паловай сьвету. Грошы прама Алы, дык сядзела б маўчала, а то нейкія словы зь сябе выціскае.

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу6

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграм, страціў брата і пляменніка, але выжыў4

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю5

Доктар расказаў, каму трэба зараз рабіць прышчэпку ад кавіду

Настаўнік замежных моў з Яраслаўля пераехаў у Беларусь і цяпер працуе ў беларускамоўным часопісе4

Жыхарка Баранавіч паказала сямейную рэліквію, якой больш за 170 гадоў ФОТЫ

У Чавусах паказалі, хто ўваходзіць у народнае апалчэнне ФОТАФАКТ18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу6

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →