Аўто44

Не толькі люксавыя аўто і свежыя малалітражкі. У Беларусь масава гоняць нават 16-гадовыя машыны з Еўропы

Апошнім часам у нашу краіну прывозяць усё больш узроставых машын. Вось з чым гэта звязана.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Розніца ў мыце — 800 еўра

Ільготная размытнёўка для шматдзетных і інвалідаў 1-2 групы не толькі зрабіла больш прывабным прыгон свежых аўто, але і дала зялёнае святло імпарту машын, з моманту выпуску якіх прайшло больш за 5 гадоў. Але першыя гады існавання льготных тарыфаў цікавасць да ўвозу «непрахадных» аўто была вельмі нізкай. Асабліва, калі параўнаць з цяперашнім часам.

Найменшая пераплата мыта ў параўнанні з «прахаднымі» аўто атрымліваецца з рухавікамі аб'ёмам ад 1,5 да 1,8 літра. Напрыклад, за 3-5-гадовае аўто з рухавіком аб'ёмам 1,6 літра льготная пошліна складае 2000 еўра, а за машыну, старэйшую за 5 гадоў, — 2800 еўра. Праз гэта да нас вязуць шмат узроставых Volvo розных мадэлей з 1,6 пад капотам.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Асаблівай папулярнасцю для прыгону з Еўропы карыстаюцца мінівэны Peugeot 5008 першага пакалення. Больш за траціну Peugeot 5008 (2009-2017 гадоў), выстаўленых на продаж на сайце av.by, прадаюцца з пазнакай «без прабегу па РБ».

Фота: скрыншот з сайта av.by

Ад 8000 даляраў за іншамарку з Еўропы

Цэны на 14-гадовыя мінівэны прывезеныя на продаж пачынаюцца з 10 тысяч даляраў. У выпадку з аўтамабілямі, якія прадаюць па цэнах каля 10 тысяч даляраў, атрымліваецца, што больш за траціну цаны складаюць мытная пошліна, утылізацыйны збор (816,5 рубля) і іншыя абавязковыя выдаткі пры мытным афармленні.

Пры гэтым, сярод машын, якія толькі нядаўна прыгналі на продаж з Еўропы, можна адшукаць і больш танныя варыянты.

Так, напрыклад, у Лідзе прадаюць Ford Focus 2008 года выпуску за 7950 даляраў. Пад капотам у 16-гадовага Ford дызельны рухавік аб'ёмам 1,6 літра. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Згодна з данымі з базы ўвезенага аўтатранспарту ад беларускай мытні, гэтая машына прайшла мытную ачыстку 4 красавіка 2024 года.

Апроч вышэйзгаданых Volvo i Peugeot з рухавікамі аб'ёмам 1,6 літра, у Беларусь даволі масава ўвозяць узроставыя Renault і Nissan з маторамі аб'ёмам 1,5 літра. Ільготныя мытныя плацяжы за аўто з паўтаралітровым рухавіком складаюць каля 2 тысяч еўра.

Такую старызну не везлі нават да 2011 года

Таксама ў Беларусь даволі часта прывозяць на продаж з Еўропы ўзроставыя Volkswagen Touran, Opel Zafira, Citroen Picasso і шмат іншых мадэляў аўто з аб'ёмам рухавіка да 1800 см³.

А вось прыгон машын, старэйшых за 5 гадоў, з аб'ёмам рухавіка большым за 1,8 літра ўжо не такі папулярны, бо нават ільготныя мытныя пошліны за 2-літровы рухавік складаюць 4800 еўра, што на 2100 еўра больш, чым у выпадку з аўто ўзростам да 5 гадоў. 

Адметна, што аўтамабілі, старэйшыя за 14 гадоў, у Беларусь не прыганялі нават у тыя часы, калі ў нашай краіне дзейнічалі ўласныя стаўкі (да 1.07.2011). У той перыяд найбольш выгадным быў прыгон аўто ва ўзросце да 10 гадоў. Для аўто 10-14 гадоў дзейнічаў павышаны тарыф, а для старэйшых за 14 гадоў — загараджальныя пошліны ў памеры 2 еўра за 1 «кубік».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Цяпер жа, як паказвае практыка, з Еўропы прыганяюць у тым ліку і 15-16-гадовыя машыны, паколькі апошняя градацыя па ўзросце гучыць, як «старэйшыя за 5 гадоў». З 1 красавіка прывозіць машыны, старэйшыя за 7 гадоў, стала крыху выгадней, чым раней. Утыльзбор для гэтай катэгорыі аўто паменшаў на 408 рублёў, бо ён стаў аднолькавым для ўсіх легкавікоў, з моманту выпуску якіх прайшло больш за тры гады.

Прычына ж, па якой старыя аўто сталі часцей прыганяць, — гэта рост цэн на іх у Беларусі. Справа выгадная, пры тым, што выдаткі на транспарціроўку і мытную ачыстку ў некаторых выпадках могуць быць большымі, чым кошт самога аўто ў Еўропе.

Каментары4

  • 5
    28.05.2024
     помню помню как орали из каждого утюга "ыксперты" - введут пошлины и  ПО ВЕСНЕ ВСЕ НА НОВЫХ ТАЧКАХ ПОЕДЕМ......  
    Куба любоф моя... :) :)   а можа так и трэба...
  • Корч
    28.05.2024
    Максим Дизайнер, твои братя на рф ездят на китайском хламе или ладах по цене мерседеса и радуются, что у них такой хороший царь.
  • Фэйспалм
    28.05.2024
    Ну 16-гадовыя аўтамабілі гэта яшчэ нічога ў параўнанні з тым, колькі яшчэ ў нас ездзіць машын родам з дзевяностых і нават васьмідзясатых. 

    Але безумоўна вельмі сумна, што ў нас карчы ў выніку ў 2-3 разы даражэйшыя, чым у той жа Польшчы або Літве

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →