Адзін з найвядомых сімвалаў горада сёння адкрылі для наведвальнікаў пасля аднаўлення знешняга фасада і шпіля.
Пра гэта інфармуе «Звязда» са спасылкай на міністэрства турызму Турцыі.
Вежа вышынёй 67 м знаходзіцца ў аднайменным раёне турэцкага мегаполіса. Яе поўнасцю закрылі для наведвання ў лютым, а ў сувязі з рэстаўрацыяй шпіля з лістапада 2023 года — восьмы паверх. Таксама праводзіліся работы па ўмацаванні яе сейсматрываласці.
Рэстаўратары ўлічылі многія нюансы. Напрыклад, на вежы захавалі каля 400 гнёздаў пералётных птушак. «Рэстаўрацыйныя работы былі арганізаваны такім чынам, каб абараніць нашу культурную спадчыну, гнёзды стрыжоў і прымаць наведвальнікаў. У іх удзельнічалі прафесійныя альпіністы. Галацкая вежа з 25 мая зноў адкрываецца для наведвальнікаў, за гадзіну ў яе кантралявана будуць дапускацца максімум 100 чалавек», — падкрэслілі ў ведамстве.
Да гэтага капрамонт вежы, збудаванай у 1349 годзе і названай Хрыстовай, праводзілі ў 1964-1967 гадах.
Як адзначылі ў мэрыі Стамбула, у 2022 годзе гэты аб’ект наведалі звыш 1,2 млн. чалавек.
Каментары