Стэфані Джаан Анджэліна Джэрманота ўмее здзіўляць фанатаў.
Гэтым разам амерыканская спявачка кардынальна змяніла прычоску.
Гага паўстала перад публікай жарснай брунэткай. У такім вобразе 38-гадовая знакамітасць наведала прэм'еру ўласнага фільма «Gaga: Chromatica Ball» у Лос-Анджэлесе.
На мерапрыемства артыстка надзела доўгую белую сукенку з дэкаратыўным элементам з цвёрдага матэрыялу. Таксама яна была ў туфлях на высокім абцасе і на вялікай платформе, піша The Hollywood Reporter.
Дакументальны фільм «the Chromatica Ball» будзе на платформе HBO ужо сёння.
Стужка распавядзе пра першы стадыённы тур спявачкі, які пачаўся ў 2020 годзе і складаўся з 20 канцэртаў. Тады Лэдзі Гага перанесла кавід, але не стала адмяняць канцэрты, каб не расчароўваць фанатаў.
Каментары