Грамадства3535

Розе Турарбекавай давядзецца выключыць двух мужчын са свайго выбарчага спісу, каб адпавядаць гендарным квотам

На сённяшнім пасяджэнні Выбарчай камісіі, якая арганізуе выбары ў Каардынацыйную раду, абмяркоўвалася праблема, якая нечакана паставіла пад пагрозу існаванне цэлага выбарчага спісу. 

Роза Турарбекава, якой цяпер трэба прыняць цяжкое рашэнне. Фота: Наша Ніва

Казус узнік са спісам Аб'яднання «Наша справа» на чале з палітолагам Розай Турарбекавай, які складаецца з 14 чалавек. У апошні момант яго вырашылі пакінуць дзве жанчыны. 

І ўсё б нічога, але пасля таго спіс перастаў адпавядаць патрабаванням аб гендарных квотах, паводле якіх не менш за 40% кожнага спісу павінны складаць жанчыны. 

У выніку перад сябрамі Выбарчай камісіі ўзнікла дылема, што рабіць з гэтым спісам. Разглядаліся тры варыянты: 

1) Спіс здымаецца з выбараў, паколькі не выконвае фармальнага патрабавання па гендарнай квоце;

2) Спіс застаецца ў цяперашнім выглядзе, а на парушэнне гендарнай квоты камісія заплюшчвае вочы;

3) Спіс застаецца, але толькі пры ўмове, што да раніцы наступнага дня з яго выключаць любых двух мужчын на выбар саміх удзельнікаў спісу, пасля чаго гендарная квота будзе выкананая.

У выніку было прынята рашэнне, што Роза Турарбекава мусіць да 9-й гадзіны раніцы даць інфармацыю, якія двое мужчын будуць выключаныя са спісу. У адваротным выпадку спіс будзе з выбараў зняты.

На гэты момант у спіс Аб'яднання «Наша справа» ўваходзяць 8 мужчын: Віталь Рымашэўскі, Андрэй Лаўрухін, Аляксандр Паршанкоў, Павел Церашковіч, Уладзімір Далецкі, Канстанцін Акінчыц, Андрэй Жукавец (Лебядзінскі) і Віктар Саскевіч.

Пасля прыняцця рашэння па гэтым пытанні Выбарчая камісія перайшла да абмеркавання нашумелага кейса з рассылкай Аляксандрам Азаравым паведамлення праз чат-бот плана «Перамога». У ім быў заклік узяць удзел у выбарах і прагаласаваць на іх за спіс «Закон і правапарадак», які ўзначальвае Азараў. 

Каментары35

  • -2+2=0
    23.05.2024
    навошта выключаць? наадварот - узяць двух лесбіянак. во праблему знайшлі
  • Нейкае абы што
    23.05.2024
    Што за шыза? Са спісу выкінуць двух чалавек, якія нічога не парушалі?
    Затое Азараў, які парушыў правілы вядзення агітацыі за сябе, і які падставіў пад пагрозу турмы тысячы людзей у Беларусі застанецца? І потым за яго прагаласуе ўсё МВД з губазікам. Каб ён і надалей пастаўляў ім новыя ахвяры.
  • Мушчына 30 лет
    23.05.2024
    Может они специально, чтоб на их фоне даже самизнаетекто казался, ну поадекватнее как-то?

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →