Грамадства3636

Ціханоўская збіраецца здзейсніць «доўгачаканы візіт»

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская 29-30 красавіка наведае Нарвегію.

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Сустрэчы з уладамі Нарвегіі запланаваныя падчас візіту беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у Осла 29—30 красавіка, паведаміў «Позірку» галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.

29 красавіка дэмлідар сустрэнецца з прадстаўнікамі даследчых цэнтраў, грамадзянскай супольнасці і асобнымі журналістамі; правядзе перамовы з членамі парламенцкага камітэта па замежных справах і абароне, а затым — са спікерам Стортынга Масудам Гарахані. Запланаваная адкрытая сустрэча з Нарвежскім Хельсінкскім камітэтам і беларускай дыяспарай у асобах членаў супольнасці Razam. Праграма завершыцца вячэрай, якую арганізуе намеснік міністра замежных спраў Эйвінд Вад Петэрсан.

У другі дзень візіту Ціханоўская правядзе перамовы з кіраўніком МЗС Эспенам Бартам Эйдэ, прэм’ер-міністрам Ёнасам Гарам Сторэ, прадстаўнікамі парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», мэрам Осла Аннэ Ліндбу, генеральным дырэктарам Дэпартамента палітыкі бяспекі і Крайняй Поўначы ў МЗС, міністрам культуры Любнай Яферу. Дэмлідар таксама выступіць на канферэнцыі Words Matter!

Паводле слоў Вячоркі, гэта «доўгачаканы, запланаваны» візіт. З прадстаўнікамі нарвежскіх уладаў плануецца абмеркаваць пытанні «павелічэння фінансавання незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці і беларускіх культурных ініцыятыў, падтрымкі для рэабілітацыі былых палітвязняў і дзяцей рэпрэсаваных».

«Нарвегія ўжо падтрымлівала сем’і рэпрэсаваных, палітвязняў, але мы зараз будзем казаць пра больш сістэмную праграму рэабілітацыі палітвязняў», — адзначыў галоўны дарадца палітыка.

«Ну і дыпламатычны трэк — каб Нарвегія фармалізавала стасункі з дэмакратычнымі сіламі», — дадаў ён, патлумачыўшы, што гаворка ў тым ліку пра сумесныя дзеянні ў міжнародных арганізацыях.

Нагадаўшы, што Нарвегія не ўваходзіць у Еўрасаюз, Вячорка падкрэсліў важнасць для дэмсіл таго, каб Осла «сінхранізаваў з ЕС і ЗША стратэгію па пытанні санкцый, прыцягнення рэжыму да адказнасці».

На сустрэчы з уладамі, паводле яго слоў, таксама будуць абмяркоўвацца тэмы працы групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі ў нарвежскім парламенце; абмену інфармацыяй па пытаннях бяспекі і вайсковых пытаннях; падтрымкі беларускай дыяспары і легалізацыі.

«Нарвегія ўжо аказвае дапамогу — яна далучылася да міжнароднай платформы па зборы доказаў злачынстваў Лукашэнкі, кааліцыі «За дэмакратычную Беларусь» у АБСЕ. Нарвегія на афіцыйным узроўні змяніла назву «Белая Расія» на «Беларусь» (Hviterussland на Belarus), падтрымала нас на міжнародным узроўні. Нарвегія вельмі цвёрда нас падтрымлівае з 2020 года, нават раней. Вельмі прынцыповыя, паслядоўныя, надзвычай важны кантакт і важны голас», — падсумаваў Вячорка.

Каментары36

  • Пінгвін
    27.04.2024
    А хтосьці Гаагу абяцаў і вызваліць палітзняволеных
  • Кирпечеподобная
    27.04.2024
    Ну и отьелась, стало похоже на квадрат
  • :/
    27.04.2024
    Праграма завершыцца вячэрай,

    а в тюрьме сегодня макароны

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл2

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп афіцыйна прыняў намінацыю кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі

Айцішніка з A1 будуць судзіць за данаты. Яму пагражае да 10 гадоў калоніі

Еўропа павінна быць гатовая да дзесяці гадоў вайны ва Украіне — генеральны сакратар НАТА2

Прыбытак КамАЗа абваліўся ў 20 разоў

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку9

Чарговая ганьба беларускага футбола. «Іслач» вылецела з еўракубкаў, прайграўшы камандзе з Сан-Марына8

Рыжанкоў: Для Літвы галоўнае — забіць любыя зародкі ліцвінізму10

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Эмануэлем Макронам12

Экс-прэм'ер Сяргей Румас з'явіўся на пахаванні Вергеенкі ФОТАФАКТ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл2

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →