Гурт Leibonik выпусціў новую песню, прысвечаную загінулым патрыётам
16 траўня гурт Leibonik прэзентаваў сваю новую песню Jaryły Kryž, якая прысвячаецца загінулым беларускім патрыётам, паведамляе Budzma.org.
Прэзентацыя песні адбылася ў дзень памяці грамадскага і культурніцкага дзеяча, байца палка Каліноўскага Міраслава Лазоўскага.
«Некалі я прачытаў у жж @skepsys пост пра «таўро тутэйшасці» — крыж з дзвюма папярэчынамі, які выкарыстоўваецца па ўсім свеце, а на беларускіх землях адзначыўся як родавы герб Ягелонаў, знак на тарчы вершніка з Пагоні, ну і ў тым ці іншым выглядзе ўваходзіў у сімволіку нацыянальна арыентаваных беларускіх арганізацый (рэлігійных, вайсковых, культурніцкіх, грамадскіх).
Ну і некаторымі называюць гэта «крыжам Ярылы» — паганскага салярнага боства тутэйшага пантэону — і генэзіс знаку тады адносяць да дахрысціянскіх часоў. Прачытаў — і зрабіў такую песню», — напісаў лідар гурта Сяргей Башлыкевіч на сваёй старонцы ў інстаграме.
Каментары