Усяго патроху33

На Кубе бяздомныя кошкі забілі 145 кракадзільчыкаў

Прычым гэта надзвычай рэдкі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Wikimedia Commons

З кастрычніка па лістапад 2022 года на Кубе на кракадзілавай ферме драпежнікі забілі 145 чатырохмесячных дзіцянят кубінскага кракадзіла — гэта надзвычай рэдкі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Напад здзейснілі бяздомныя кошкі, піша РБК са спасылкай на Live Science.

Эксперты пералічылі доказы таго, што атакі здзейснілі кошкі. Паблізу з месцам злачынства былі знойдзеныя футра і падазроныя адзнакі. Камеры сачэння зафіксавалі як мінімум адну кошку, якая зайшла ў вальер да кракадзілаў. Таксама супрацоўнікі фермы бачылі, як кошкі елі нешта побач з фермай.

Пасля там былі знойдзеныя фрагменты цел кракадзілаў. Атакі спыніліся пасля таго, як на ферме злавілі і павезлі ў іншае месца сем бадзяжных кошак. Доказаў, што ў вальерах былі і іншыя драпежнікі, даследчыкі не знайшлі.

Кубінскія кракадзілы жывуць толькі ў балотах Сапата і Ланьер. У дзікай прыродзе іх засталося каля 3 тысяч. У надзеі павялічыць папуляцыю штогод на ферме Zapata Swamp Crocodile Breeding Farm выпускаюць на волю каля 500 асобін.

Фота: Etiam Pérez-Fleitas / Gustavo Sosa Rodríguez / Zapata Swamp Crocodile Breeding Farm

Кубінскія кракадзілы маюць касцяныя грабяні за вачыма. Яны вельмі цікаўныя і агрэсіўныя. Могуць высока выскокваць з вады.

Джордж Амата з Інстытута параўнальнай геномікі Амерыканскага музея натуральнай гісторыі (ён не ўдзельнічаў у даследаванні аб нападах на кракадзілят, але адказаў на пытанні Live Science) звярнуў увагу на тое, што напады адбываліся ў штучным асяроддзі. У дзікай прыродзе нельга сустрэць велізарную колькасць дзіцянят кракадзілаў, закрытых у невялікім памяшканні.

І ўсё ж, на яго думку, даследаванне паказвае: вулічныя кошкі могуць аказваць большы ўплыў на папуляцыі дзікіх жывёл, чым лічыцца.

Каментары3

  • Acab
    17.05.2024
    Суворая штодзённасьці дзяржаўнае жывёлагадоўлі.
    Ад мэты, якая ня месьціцца ў галасе, выводзіць небяспечнага драпежніка ў жабрацкай краіне, да рэалізацыі. Да таго ж неістотна, сапраўды каты паелі гэтую гідоту, ці старшыня кракадзілавага саўгасу пашыў са скуры чаравікаў, а скінуў на "злачынных" котак.
    Не паўзіраўся яшчэ на вокс популі, цікава, якіх мордаў наставілі чытачы. Не зьдзіўлюся, што з пракракадылавай падводкой жаласьлівых
  • Acab
    17.05.2024
    QED, бядуюць па іклатых небяспечных гадах.
    Эмпатычныя людзі, што сказаць, неўзабаве і курагадоўлю ў клетках, і ласосевыя фэрмы сабе забароняць "надз[ённым законам" з "гуманістычных" памкненьняў. Ядуцьмуць траву і жукоў, а фэрмы будуць з чырвонакніжнымі ядавітымі павукамі, зьмеямі ды кракадзіламі
  • Žvir
    17.05.2024
    Kašačyja pracavali na pierspiektyvu. Ich zadaūbala !

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна8

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →