Свой погляд на магчымасць развалу «старэйшага брата» выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады выказаў у эфіры «Радыё Рацыя».
Адказваючы на пытанне, ці будзе ён радавацца развалу Расіі, Краўцоў заўважыў, што людзі, якія чакаюць гэтага, дрэнна разумеюць наступствы. Пры гэтым ён прызнае магчымасць такога сцэнарыю.
«Будзе горш. Мэта стратэгічная — каб у Расіі таксама адбыліся перамены ў лепшы бок. Наколькі гэта магчыма — гэта іншае пытанне. Сацыяльны профіль там адрозніваецца ад Беларусі — людзі і каштоўнасці іншыя. Але з гэтым трэба працаваць, а не знішчаць. Таму што будзе хаос. І гэта дрэнна паўплывае на ўвесь рэгіён і закране Беларусь. Не атрымаецца ад гэтага адгарадзіцца сцяной. Гэта будзе пастаянна на нас пералівацца», — лічыць Краўцоў.
Палітык заўважае, што ў параўнанні з Польшчай, якая «за дваццаць гадоў у Еўразвязе пабудавала плот, адгарадзілася», «мы заўсёды будзем даганяць». А таму, маўляў, развал Расіі дрэнна адаб'ецца на Беларусі.
Краўцоў прызнае, што ў нейкім тактычным моманце гэта будзе добра, але стратэгічна — дрэнна.
Каментары