Грамадства2727

Што расказвала сябрам дзяўчына, якую абвінавацілі ў правакацыях супраць Калеснікавай

«Наша Ніва» пісала пра дзвюх зняволеных жаночай калоніі № 4: па сведчаннях суседзяў, Раміна Пятравічус і Стэла Мамулян супрацоўнічалі з адміністрацыяй і прэсавалі зняволеных, у тым ліку палітычных. Сцвярджалася, што сярод іх ахвяр была і Марыя Калеснікава. Цяпер з намі звязаліся знаёмыя Стэлы Мамулян, каб пераказаць яе праўду.

Стэла Мамулян і Марыя Калеснікава. Фота: сацсеткі, Ramil Nasibulin / BelTA pool photo via AP

Стэла Мамулян цяпер знаходзіцца на волі, у калоніі яна адбывала тэрмін па артыкуле 211 Крымінальнага кодэксу — «Прысваенне або растрата». Да турмы Стэла працавала бармэнкай і падпісвала дакументы ад імя дырэктара — нешта, звязанае з чорнымі грашыма.

Іншыя экс-зняволеныя расказвалі пра дзяўчыну, што яе задачай была распрацоўка палітзняволеных — маўляў, Мамулян ладзіла правакацыі: магла напасці на жанчыну, падставіць яе ці падкінуць нешта забароненае. 

Сябры Стэлы расказваюць, што ў асабістай размове дзяўчына адмаўляла свой удзел у любых правакацыях: казала, што такога не было і што іншыя зняволеныя хлусяць. Але навошта ім гэта і чаму яны называлі менавіта імя Стэлы, яна не ведае. Дзяўчына адмаўляе і сваё супрацоўніцтва з аператыўнікамі — маўляў, ніхто з адміністрацыяй не супрацоўнічаў.

Дзяўчына прызнавалася, што насамрэч адчувала да Калеснікавай асабістую непрыязнасць, і адзначала дзве прычыны гэтага. Па-першае, Мамулян характарызавала Калеснікаву як чалавека, які ставіў сябе вышэй за астатніх, быццам бы Марыя думала, што ёй у калоніі ўсе павінныя. Стэла не звязвае ціск на Калеснікаву з дзеяннямі адміністрацыі — паводле яе слоў, гэта Марыя вінаватая ў сваіх праблемах у калоніі, бо быццам бы не выконвала правілы распарадку: напрыклад, не віталася з супрацоўнікамі, калі зняволеныя ішлі ў шыхце. 

За «парушэнні» Марыі часам атрымліваў пакаранне ўвесь яе атрад, у тым ліку і «пенсіянеры» — пажылыя зняволеныя. Паводле слоў Стэлы, Калеснікава ставілася да гэтага абыякава і з насмешкай. 

Стэла расказвала і пра абвінавачванні ў тым, што яна справакавала Калеснікаву на парушэнні, з-за якіх тая двойчы апынулася ў ШІЗА. Першы рапарт Калеснікава атрымала, калі Стэла пазычыла гадзіннік і, паводле слоў іншых зняволеных, прадэманстравала гэты гадзіннік супрацоўнікам калоніі. А чымсьці дзяліцца — фармальна парушэнне ўнутраных правілаў.

Як нам стала вядома, сама дзяўчына расказвае пра гэта па-іншаму: паводле яе слоў, Марыя дала ёй гадзіннік на час спаборніцтваў, але проста падчас іх да Стэлы падышлі супрацоўнікі і забралі гадзіннік. Спагнанне за гэта атрымалі абедзве — і Калеснікава, і Мамулян. Праўда, Марыю адправілі ў ШІЗА, а Стэлу пазбавілі доўгага спаткання.

У нашым артыкуле была і другая гісторыя пра Калеснікаву і парушэнне. Аднойчы Марыі паставілі рапарт за «парушэнне», бо яна быццам бы без дазволу пакінула працоўнае месца. Калеснікава працавала швачкай, і неяк ёй трэба было выйсці ў прыбіральню — у такіх выпадках зняволеныя звычайна крычалі брыгадзірцы, што выходзяць. То-бок папярэджвалі яе такім чынам.

Зняволеная, з якой мы гутарылі, упэўненая, што і Калеснікава не магла сысці без папярэджання. Тым не менш, яна атрымала рапарт за «самавольны» сыход — на думку іншых зняволеных, Стэла данесла супрацоўнікам на Марыю.

А вось як сама Стэла тлумачыла гэтую гісторыю сябрам. Паводле яе слоў, яна насамрэч была ў адной брыгадзе з Калеснікавай. Па дарозе на абед Марыя зайшла ў іншую брыгаду, каб паглядзець на цацку, якую зрабіла сваімі рукамі адна зняволеная. Праз тыдзень супрацоўнікі пабачылі гэта на відэазапісах і далі Калеснікавай парушэнне.

Стэла апісвала Марыю як разумнага чалавека, якога цяжка падвесці пад парушэнне. Паводле яе слоў, Калеснікава ўсё разумела і ўсведамляла, што робіць.

Тыя парушэнні сталі першымі праявамі ціску на Марыю. З цягам часу яна атрымлівала ўсё новыя і новыя суткі ў ШІЗА, у лістападзе 2022-га яе проста з ШІЗА павезлі ў рэанімацыю па прычыне прабадной язвы. Пазней Калеснікаву адправілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), на сёння яе дакладны лёс невядомы.

Мы спыталі ў былой палітзняволенай Міі Міткевіч, ці варта давяраць альтэрнатыўнай версіі падзей. Мія кажа, што ў тамтэйшай сістэме нічога не адбываецца проста так, і за ўсімі дзеяннямі асуджаных нешта хаваецца. Паводле яе слоў, Стэла ўсё ж не атрымала спагнанне за выпадак з гадзіннікам. Тое, што Калеснікава магла падысці да іншай жанчыны, каб паглядзець цацку, Мія таксама катэгарычна абвяргае. Яна нагадвае: Марыі ўвогуле было забаронена кантактаваць з іншымі зняволенымі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • Axel Justas
    26.05.2024
    Проста агідна...
  • М
    26.05.2024
    Стэла - тыповая стукачка. Няма ёй ніякай веры
  • Злобный вожык
    26.05.2024
    Перед друзьями отмывается эта Мамулян. Твои слова звучат неправдоподобно. Гадюшничала, теперь ходи с черной меткой.

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →