Грамадства2323

СК пагражае забраць кватэры ў 104 удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой

Крымінальныя справы ініцыяваныя па двух артыкулах.

Спіс падазраваных па справе «Беларусаў замежжа» папоўніўся на 104 прозвішчы, піша БелТА.

СК сцвярджае, што беларусы, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму ў выніку масавых рэпрэсій, на эміграцыі «пачалі фармаваць інструменты для аказання знешняга ціску на Беларусь» і сваёй дзейнасцю «спрыяюць ізаляцыі афіцыйнага Мінска на міжнароднай арэне, заклікаюць да прапрацоўкі больш жорсткіх санкцый у дачыненні да Беларусі і яе грамадзян, кампраметацыя кіраўніцтва краіны».

Так, 25 сакавіка 2024 года яны адзначалі на выгнанні ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР (Дзень Волі).

«Гэтыя сходы суправаджаліся выкарыстаннем нацыяналістычнай сімволікі, абразлівымі лозунгамі, якія распальваюць сацыяльную варожасць сярод беларусаў, заклікамі да эканамічнага і палітычнага ціску на нашу краіну», — адзначылі ў СК.

Следчы камітэт сцвярджае, што атрымаў звесткі пра больш за сотню асоб, якія бралі непасрэдны ўдзел у вулічных акцыях на тэрыторыі Варшавы, Вільні, Уроцлава, Беластока, Бруселя, Батумі, Прагі, Каліфорніі, Філадэльфіі і г.д., і спіс пастаянна папаўняецца.

«Гэтыя асобы прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе. Галоўным следчым упраўленнем іх дзеянням дадзена прававая ацэнка ў рамках арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім) і арт.369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса Беларусі».

«У рамках расследавання крымінальнай справы ўжо атрымана інфармацыя аб аб'ектах нерухомасці і маёмасці, якія належаць ім, на тэрыторыі Беларусі. Праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы. Следчым камітэтам будуць прыняты вычарпальныя меры па забеспячэнні прынцыпу няўхільнасці пакарання і кампенсацыі шкоды, у тым ліку ў рамках спецыяльнай вытворчасці», — палохаюць у СК.

Каментары23

  • Сорас
    16.05.2024
    Лукашысты ў чарговы раз даказваюць, што яны з'яўляюцца рабавальнікамі з вялікай дарогі і што нельга інвеставаць ў дыктатуру. І тым, хто зараз купляе кватэры ў гаманцоў рэжыма кшталту Даны - варта яшчэ раз падумаць на конт надзейнасці іхных інвестыцый.
  • Зязюля
    16.05.2024
    Трэба было ўжо даўно ўсю маёмасць забіраць, каб не было ў нікога спакусаў карагодзіць вакол рэжыма: на вайне як на вайне!
    Далей чакаем фокус на качуюшчай гастарбайтарскай браціі, якая нібыта ні пры чым, пакутуе ў чэргах на мяжы і вязе заходнія "нікому не патрэбныя" грошы ў кішэню рэжыму - час абіраць бок на вайне даўно прыспеў для усіх!
  • Вася
    16.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму1

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларушчыны засталося на тры дні?..» Не, так ужо ніколі не будзе12

«Я баялася, што здымкі будуць праходзіць на рускай мове»15

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне13

МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю6

Прапаганда казала, што Польшча зайздросціць Беларусі, бо ў яе няма касманаўта. Хутка будзе, і гэта сапраўдны навуковец3

«Ну ёсць дачка. І што?» Што пішуць боты пад навіною пра дачку Лукашэнкі і захапляльны ўзлёт яе мамы-цырульніцы27

«2640 рублёў за 2 дні». Як блогерка абыходзіць забарону на манетызацыю тыктоку ў Беларусі7

Вызначылі найлепшага футбаліста Беларусі 2024 года

З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму1

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Галоўнае
Усе навіны →