Грамадства99

У каналах, якія «вядзе суддзя Шміт», смешная польская мова

Польскі перабежчык актыўна вядзе свае каналы ў сацыяльных сетках. Вось толькі дапускае памылкі ў польскай мове.

Томаш Шміт Томаш Шмидт Tomasz Szmidt
Томаш Шміт каля Каложскай царквы ў Гародні. Фота: Tomasz_Szmydt / Telegram

Томаш Шміт актыўна вядзе свае акаўнты ў тэлеграме, твітары і фэйсбуку.

Усе яны з'явіліся толькі ў маі 2024 года, пасля таго як ён вынырнуў у Беларусі. Напрыклад, у тэлеграме канал быў створаны 3 мая, а першы запіс у ім датуецца 6 мая.

Томаш Шміт Томаш Шмидт Tomasz Szmidt
Першы запіс у акаўнце Томаша Шміта ў тэлеграме зроблены 6 мая

Аднак запісы, апублікаваныя на польскай мове карэнным палякам, утрымліваюць моўныя і стылістычныя памылкі, тыповыя для расейскамоўных людзей.

Томаш Шміт Томаш Шмидт Tomasz Szmidt
Моўныя і стылістычныя памылкі ў запісах, размешчаных Томашам Шмітам у сваім акаўнце ў Х. Фота: Konkret 24

Памылкі настолькі відавочныя, што на іх звяртаюць увагу і не палякі, напрыклад, беларускі журналіст Дзмітры Гурневіч.

Польскі навуковец, супрацоўнік Ягелонскага ўніверсітэта Міхал Марак (Michał Marek) таксама звяртае ўвагу на значную актыўнасць па папулярызацыі акаўнта Шміта ў Х:

«Афіцэр, які кіруе акаўнтам Томаша Шміта, не толькі дапускае памылкі адносна польскай мовы, але і аналізуе эфектыўнасць сваіх дзеянняў і дакладна арыентуецца на Х/Twitter».

Па словах Марака, такога не назіралася ў выпадку Эміля Чэчкі і польскага блогера Марціна Мікалайчыка, які ў канцы 2022 года папрасіў палітычнага прытулку ў Расіі.

«Выглядае на тое, што былі зроблены вывады, і цяпер сканцэнтраваліся на выкарыстанні папярэдняга аналізу ў галіне таргетынгу акаўнтаў, якія маглі б дапамагчы Мінску і Маскве ў правядзенні аперацый».

Як тлумачыць эксперт польскага выдання Konkret 24, атрымальнікамі інфармацыі павінны стаць тыя палякі, якія гатовыя прыняць антыўкраінскія і ўмерана прарасійскія наратывы.

Каментары9

  • Жыве Беларусь
    17.05.2024
    Нажаль, калі яго адправяць на сустрэчу з Панам Богам, даведаемся постфактум. Бо запісалі відэа з ім досыць шмат! На шмат ІПСА хопіць...
  • Ое
    17.05.2024
    Главное, что белорусы патриоты замечают - поляки могут быть спокойны за будущее своего языка.
  • Кастусь
    17.05.2024
    Там на одной картинке он пишет о себе в женском роде))) все понятно

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала2

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Галоўнае
Усе навіны →