Усё гэта дзякуючы ўзмацненню магнітнай буры да перадапошняй ступені.
У пятніцу, 10 мая, магнітная бура на Зямлі ўзмацнілася да вельмі высокага ўзроўню G4 (G5 — самы высокі).
На гэтым узроўні магчымыя сур'ёзныя перашкоды ў радыёсувязі, працяглыя перапынкі ў працы спадарожнікаў і радыёнавігацыі, а таксама назіранне палярных ззянняў нават у тропіках.
Цалкам магчыма, што паўночнае ззянне можа будзе назіраць і ў ноч на нядзелю. Бо акурат сёння магнітная бура яшчэ больш узмоцніцца і можа дасягнуць самага апошняга ўзроўню.
Каментары