Меркаванні9999

Ці не ўзарве моўнае пытанне постлукашэнкаўскую Беларусь?

Дыктатура Лукашэнкі набліжаецца да свайго фіналу, як і любая іншая дыктатура. Але ў спадчыну лукашэнкаўскі рэжым пакіне напаўразбураную краіну, дзе ўсё жывое закатанае ў асфальт, і з рэпутацыяй суагрэсара вайны ва Украіне. Ці дапаможа беларуская мова захаваць незалежную Беларусь? І як трэба вырашаць «моўнае пытанне» ў паслялукашэнкаўскую эпоху, каб не нарабіць яшчэ большай бяды? Пра гэта выданне BG.Media пагутарыла з гісторыкам і палітычным аналітыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Аляксандр Фрыдман. Фота: Kyky.org

— Давайце паглядзім на еўрапейскі досвед. Ёсць Ірландыя, дзе пераважае англійская мова фактычна цалкам; ёсць Аўстрыя, жыхары якой размаўляюць на нямецкай мове, але нямецкая мова аўтаматычна не робіць іх немцамі. Хаця Аўстрыя ва многім жыве ў нямецкай культурнай прасторы: многія глядзяць нямецкае тэлебачанне, хапае людзей, якія чытаюць нямецкія газеты, ведаюць нямецкіх музыкаў. Гэта натуральна, бо Германія намнога большая, чым Аўстрыя. Але аўстрыйцы не лічаць сябе залежнымі ад Германіі. У Еўропе ёсць краіны з некалькімі дзяржаўнымі мовамі — тая ж Швейцарыя.

Мова — важны, але не адзіны чыннік захавання незалежнасці дзяржавы.

Мы павінны зыходзіць з рэальнай сітуацыі. А цяпер Беларусь знаходзіцца ў вельмі дрэннай сітуацыі. Моўная палітыка рэжыму Лукашэнкі прывяла да заняпаду беларускай мовы — гэта факт.

Чым адрозніваецца беларуская сітуацыя ад Украіны, дзе сітуацыя была досыць нетрывалая? І цяпер ва Украіне хапае рускамоўных людзей. Але: вырасла маладая генерацыя ўкраінцаў. Я ў Германіі бачу маладых украінцаў з розных рэгіёнаў краіны, якія часткова гавораць на рускай, часткова — на ўкраінскай мовах. У размовах між сабой украінцы аддаюць перавагу ўкраінскай мове. Нацыянальная моўная палітыка дае свой плён.

У Беларусі ўсё выглядае інакш — заняпад беларускай мовы. І калі насамрэч зменяцца абставіны і гэтая дыктатура ляснецца, то Беларусь чакаюць куды больш сур’ёзныя выклікі, чым моўнае пытанне.

Беларусь чакаюць вялікія эканамічныя праблемы, пытанні бяспекі выйдуць на першы план. У такіх варунках паўстане пытанне: ці ў стане краіна выдзяляць дадатковыя грошы на культуру, мову?

Беларусь чакаюць цяжкія часы. І ў такіх умовах трэба паводзіць сябе вельмі асцярожна і стрымана. Руская мова ўкаранілася ў Беларусі, і трэба прызнаць шчыра, што для пераважнай колькасці беларусаў руская мова з’яўляецца роднай. Відаць, для значнай часткі беларусаў Дастаеўскі з Талстым больш блізкія і зразумелыя, чым Быкаў з Караткевічам. Беларусы жывуць у рускамоўнай прасторы, адкуль вельмі цяжка выходзіць.

Пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне з 2022 года я назіраю цікавыя рэчы. Я з рускай культурай звязаны прафесійна. Але не жыву ў рускай культурнай прасторы: я фактычна не гляджу рускія фільмы ў свой вольны час, не слухаю рускую музыку, на расійскім тэлебачанні я гляджу толькі палітыку і расійскую прапаганду, бо мне яе даводзіцца аналізаваць. У мяне няма асаблівай цікавасці да культурніцкага жыцця ў Расіі. Я не кажу, што гэта добра і так трэба сябе паводзіць — проста ў мяне іншыя інтарэсы.

Адначасова я бачу людзей, якія заяўляюць: усё, я выходжу з «рускага міру», я не жадаю з ім мець нічога агульнага, але адначасова глядзяць расійскія серыялы ці забаўляльныя перадачы на расійскім тэлебачанні. То-бок людзі настолькі глыбока сядзяць у рускай прасторы, што выйсці з яе неймаверна цяжка, адмовіцца ад яе надзвычай цяжка, нават балюча.

Нам давядзецца мець справу з грамадствам, у якога нулявы дэмакратычны вопыт, дзе ўсё жывое зачышчана пад корань, якое чакаюць цяжкія эканамічныя выпрабаванні і сур’ёзныя выклікі ў сферы бяспекі. Нешта рабіць у такім грамадстве будзе неймаверна цяжка.

Не трэба мець ілюзій. Усе высілкі лукашэнкаўскага рэжыму і ягонай прапаганды выдаць бел-чырвона-белы сцяг за фашысцкую сімволіку, уся іхняя агрэсіўная лухта падрывае, канешне, рэпутацыю бел-чырвона-белага сцяга.

Але калі чырвона-зялёны сцяг нарэшце будзе заменены на бел-чырвона-белы сцяг, то, думаю, большасць грамадства сустрэне гэта спакойна, або нейтральна, або абыякава. Па прынцыпу: мне ўсё роўна, які сцяг, галоўнае — каб я мог зарабіць свае грошы. Так што вяртанне бел-чырвона-белага сцяга сур’ёзных пратэстаў не выклікае.

З іншага боку, рэзкія змены ў моўным пытанні: напрыклад, руская мова страціць статус дзяржаўнай або пачнецца татальная дэрусіфікацыя, ці выцясненне рускай мовы, як ва Украіне ці краінах Балтыі — для многіх людзей стануць вельмі балючымі. Балючымі таму, што ў гэтай рускамоўнай, рускакультурніцкай прасторы яны існуюць. Гэта можа нанесці грамадству дадатковую шкоду.

Беларусізацыя безумоўна патрэбна, пытанне гэтак нават не стаіць. А кіраўніцтва краіны мусіць размаўляць па-беларуску — гэта відавочна, як усход ды заход сонца.

Давайце возьмем Уладзіміра Зяленскага, які, хутчэй за ўсё, у штодзённым жыцці, па-за камерамі, размаўляе на рускай мове — для яго гэта родная мова. Але Зяленскі як прэзідэнт Украіны, тым больш у сённяшніх умовах, асабліва ў публічнай прасторы, мусіць карыстацца выключна ўкраінскай мовай: прэзідэнт мусіць падаваць прыклад, дэпутаты павінны быць прыкладам, журналісты.

Калі такіх прыкладаў будзе дастаткова шмат — і астатні народ паступова падцягнецца, неабавязкова шукаць радыкальныя крокі. Тым больш што ў Беларусі беларусізацыю рабіць будзе цяжка — з-за асабліва моцных традыцый русіфікацыі і расійскага фактару. Нават калі ў Беларусі пачнуцца сур’ёзныя змены, мы не ведаем, якой у гэты час будзе Расія, як яна будзе рэагаваць.

@nashaniva Як жонка Лукашэнкі галасавала супраць рускай мовы #беларускаямова #русскийязык #беларусь #лукашенко #нашаніва #белорусы ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Каментары99

  • За правду
    10.05.2024
    Все просто. Чья власть, того и политика, включая языковую. А любая власть тут априори будет русскоязычная. Почему? Потому что нас таковых большинство.
  • Axel Justas
    10.05.2024
    Вельмі шкада, але сапраўды так. Быць выключна беларускамоўным лёгка ў досыць малой купцы гэтакіх жа "ўкушаных" (тут без пагарды і жарцікаў, але сапрыўды такія людзі вельмі адрозніваюцца). Але каб за цябе прагаласавала большасць на выбарах, прыйдзецца быць больш гнуткім. А чым больша навокал будзе адэкватных і паспяховых людзей якія вольна камунікуюць па-беларуску, тым хутчэй знікне стыгма "на мове = бнф-авец = хоча ўсіх на чамаданы пасадзіць". Мова мусі быць мовай, а не палітычным клеймом.
  • геник
    10.05.2024
    я помню, як моунае пытанне вырашылася у маим тэхникуме недзе у пачатку 90х. Сказали- з такой та даты усе заявы прымаюцца на беларускай мове. Трэць группы узрадавалася, астатния уздыхнули и пачали выконваць распараджэнне. Нихто не стау абараняць свае правы на рускую мову. Уяуляю, каб сказали, што у дадатак не трэба чытаць "Вайну и Мир", то студэнты пляскали б у далони.

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →