Грамадства

«Праблема недакамплектаванасці вырашаная». Гэтай восенню ў войска прызвалі 8000 беларусаў

Міністр абароны Віктар Хрэнін паведаміў, што па выніках восеньскай прызыўной кампаніі шэрагі Узброеных сіл Беларусі папоўнілі больш за 8 тысяч хлопцаў. 

Фота: «Ваяр»

«Праблема недакамплектаванасці, якая існавала пэўны час ва Узброеных сілах, вось ужо два гады як вырашана», — сказаў Хрэнін, які 23 лістапада прысутнічаў на цырымоніі прыняцця прысягі навабранцамі 72-га аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у барысаўскіх Печах.

Паводле яго, «сёння хлопцаў, якія гатовыя служыць у войску, больш, чым ёсць пасад».

Дасягнуць такіх поспехаў удалося таму, што ў пачатку 2023 года былі зніжаныя патрабаванні да стану здароўя патэнцыйных прызыўнікоў.

Так, верхняя мяжа вагі, пры якой грамадзян прызнаюць непрыдатнымі да службы ў сілах спецыяльных аперацый, была ўзнятая з 90 да 100 кг. Пры гэтым мужчын, якія важаць больш за 100 кг, дазволена прымаць у памежную службу, а таксама ў спецыяльныя міліцэйскія злучэнні і вайсковыя часці.

Раней таксама не прыпісваліся да прызыўных участкаў і прызнаваліся непрыдатнымі да тэрміновай службы і службы ў рэзерве ў мірны час людзі з блізарукасцю любога вока на адным з мерыдыянаў 6—8 дыёптрый. Цяпер такія грамадзяне прызнаюцца абмежавана прыдатнымі да тэрміновай службы і службы ў рэзерве. Як і раней, яны застаюцца прыдатнымі з абмежаваннямі да службы па кантракце ў спецыяльных злучэннях.

Каментары

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →