Губернатор Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што ў горадзе «адбыўся выбух», падчас якога пацярпелі пяць чалавек: тры жанчыны і двое мужчын.
У выніку гэтага выбуху, прычына якога не называецца, былі пашкоджаныя 30 прыватных домаўладанняў і 10 аўтамабіляў. Гаспадар дома, які атрымаў самыя сур'ёзныя пашкоджанні, «цудам» застаўся жывы, заявіў Гладкоў.
Першымі пра выбух каля 15-й гадзіны паведамілі мясцовыя паблікі і z-ваенкары. Па іх звестках, быў прылёт у прыватны сектар, пасля чаго загарэўся дах аднаго з дамоў.
Тэлеграм-канал Sota пры гэтай нагодзе адзначае, што апошнім часам белгарадскія ўлады перайшлі да новай формы цэнзуры: пра наступствы абстрэлу яны кажуць «адбыўся выбух».
Белгарадскі тэлеграм-канал «Пепел» выказаў здагадку, што на дом у прыватным сектары магла ўпасці расійская авіябомба. Гэтая версія была падхопленая некаторымі ўкраінскімі СМІ, але пацвярджэння ёй пакуль няма.
Губернатар Белгарадскай вобласці заявіў, што з пачатку вайны загінулі 120 мірных жыхароў
СБУ заявіла пра знішчэнне расійскай радыёлакацыйнай станцыі недалёка ад Беларусі
У Белгарадзе дрон урэзаўся ў будынак «Газпрама». Два чалавекі пацярпелі
У топ-5 самых камфортных гарадоў Расіі ўключылі «прыфрантавы» Белгарад
Каментары