Мастака Івана Вярбіцкага зноў будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Іван — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня прызналі вінаватым адразу па некалькіх крымінальных артыкулах і асудзілі да 8 гадоў і аднаго месяца калоніі, піша «Вясна».
Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму №4. У 2022 годзе яго асудзілі па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк. Вынік суда пакуль невядомы.
8 мая ў Барысаве Івана зноў будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Людміла Зінкевіч. Івану могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.
Падтрымаць Івана: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, Вярбіцкаму Івану Францавічу
Каментары