Улады: У рэспубліканскім суботніку бярэ ўдзел 2,4 мільёна чалавек
Падчас суботніка сабрана 14,5 мільёна рублёў.
«На дадзены момант у выдатным свяце працы ўдзельнічаюць 2,4 млн чалавек. Упэўнены, што лічба павялічыцца. Што тычыцца грашовых сродкаў, якія паступілі ў Міністэрства фінансаў, то яны склалі Br14, 5 млн», — адзначыў на суботніку ў Капыльскім раёне віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык.
На думку дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіча, беларусы абсалютна правільна ўспрымаюць неабходнасць падтрымання чысціні і парадку ў роднай краіне. «Грамадзяне сёння працуюць у розных месцах: хтосьці працуе на будоўлі, хтосьці — на мемарыяльных комплексах, хтосьці — на ўчастках лесу», — падкрэсліў ён.
Раней паведамлялася, што заробленыя на суботніку грошы пойдуць:
35% — Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям — ахвярам вайны» ў Чырвоным Беразе Жлобінскага раёна.
35% — Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
30% — на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.
Каментары