18 красавіка адбыўся фінал конкурсу прыгажосці і грацыі «Краса нашай магістралі» сярод работніц Беларускай чыгункі.
У спаборніцтве прынялі ўдзел 6 чыгуначніц — пераможцы адборачных тураў, якія былі арганізаваны на аддзяленнях магістралі.
Конкурс складаўся з шасці этапаў, у тым ліку, была прэзентацыя відэаролікаў пра сябе і сваёй прафесіі, конкурс, у рамках якога ўдзельніцы павінны былі ацаніць жыццёвую сітуацыю і аператыўна прыняць рашэнне, паказ нумароў мастацкай самадзейнасці, дэфіле ў вячэрніх уборах, а таксама патрыятычны этап пад назваю «Беларусь памятае! Чыгуначнікі памятаюць!»
Пераможцай конкурсу стала Дарына Куцылава (Мінскае аддзяленне БЧ).
Тытул «Талент нашай магістралі» атрымала Вікторыя Васілевіч (Гомельскае аддзяленне).
«Стыль нашай магістралі» — Аксана Башкірава (Магілёўскае аддзяленне).
«Арыгінальнасць нашай магістралі» — Дыяна Клокава (Віцебскае аддзяленне).
«Усмешка нашай магістралі» — Вікторыя Манчак (Брэсцкае аддзяленне).
«Абаянне нашай магістралі» — Таццяна Шпакоўская (Баранавіцкае аддзяленне).
Усім удзельніцам былі ўручаны дыпломы, букеты кветак і каштоўныя прызы.
Каментары