Здарэнні1111

Уначы згарэў мытны ангар у пункце пропуску «Меднікі» на літоўска-беларускай мяжы

Падчас праверкі аўтамабіля ў ангары мытні той раптам загарэўся і ўзнік пажар, піша 15min.lt.

Скрыншот відэа

Як паведамілі ва ўпраўленні паліцыі, каля 02:40 ночы ў памежным пункце Меднікі (Мядзінінкай) (з беларускага боку — «Каменны Лог»), у ангары віленскай тэрытарыяльнай мытні, правяралі Porsche Cayenne.

У ходзе праверкі раптам узнік пажар, падчас якога загарэўся аўтамабіль, а таксама ангар аўтатэхагляду і адміністрацыйная частка будынка. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Страты падлічваюцца. Чыноўнікі расследуюць знішчэнне або пашкоджанне маёмасці па неасцярожнасці і высвятляюць прычыну пажару.

Да тушэння пажару былі прыцягнутыя восем аўтацыстэрнаў, дзве аўталесвіцы і штабны аўтамабіль.

«Падчас надгляду аўтамабіля ў ангары Віленскай тэрытарыяльнай мытні ўзнік пажар, згарэў аўтамабіль, згарэў надгляны ангар і частка адміністрацыйнага будынка», — паведаміў прадстаўнік мытні Вітаўтас Ражанскас.

Як паведамілі ў Дэпартаменце пажарнай аховы і выратавання Літвы, пажар быў ліквідаваны каля 7:00 раніцы.

Літоўскі бок часова не прапускае транспарт.

Акрамя пункту пропуску «Меднікі» («Мядзінінкай») — «Каменны Лог», на літоўскай мяжы працуе толькі адзін КПП «Шальчынінкай» — «Беняконі».

Каментары11

  • бабруйчанін
    18.04.2024
    ...напрагся )))Маю надзею аўто таксама ні беларуса ні беларускае На крайні выпадак аўто застрахавана?
  • Прафесіяналы
    18.04.2024
    Пазорышча, Уна такім аб'екце і не змаглі аўтамабіль патушыць. Ды так, што аж ангар загарэўся. Спецыялісты па той бок мяжы)
  • ...
    18.04.2024
    Медники закрыли и сразу пожар. Совпадение? Не думаю! Просто таможенное ворье спрятало концы.

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →