Музыка11

Ціма Беларускіх выпусціў першую песню пасля прыгодаў па наркатычным крымінальным артыкуле

Ціма Беларускіх знік з экранаў у 2021 годзе пасля таго, як атрымаў 2 гады «хатняй хіміі» паводле наркатычнага артыкула 328. Цяпер яго сацыяльныя сеткі пачалі ажываць. На радасць паклоннікам ён выклаў першую песню пасля доўгага перапынку. І гэта не адзіная навіна.

Скрыншот відэа ў інстаграме Цімы Беларускіх

Нягледзячы на тое, што амаль што ўсе публікацыі былі выдалены з інстаграма спевака (зараз існуюць толькі тры адносна свежыя рылсы), у Цімы Беларускіх атрымалася захаваць 768 тысяч падпісчыкаў.

Новы трэк носіць назву «Маршруткі». У пачатку відэа можна пабачыць надпіс Kaufman Musik. Гэта лэйбл, з якім раней супрацоўнічаў артыст. Але ў тым жа тым жа самым нешчаслівым для спевака 2021 годзе Ціма Беларускіх абвясціў аб спыненні супрацоўніцтва з прадзюсарам Аляксандрам Каўфманам і ягоным лэйблам. Ён падкрэсліў, што хочацца стаць самастойным артыстам. Куміру школьнікаў пасля сыходу прыйшлося нават завесці з нуля акаўнты ў сацыяльных сетках.

Варта адзначыць, што менавіта падчас рэзідэнцтва ў Kaufman Label у Цімы Беларускіх выйшлі хіты, якія ператварылі яго ў сапраўдную зорку. Відавочна, пасля праблем з законам спявак усё ж вырашыў аднавіць супрацоўніцтва і пачакаць з самастойнасцю.

Фанаты Цімы Беларускіх шчаслівыя, яны віншуюць артыста з вяртаннем і пішуць: «Настальгія ў вока патрапіла». Некаторыя жартуюць пра крымінальныя прыгоды, часам крыху жорстка: «Гэта яго з наркотыкамі накрылі. Незабудка не яго любімая кветка, як высветлілася».

Нагадаем, міліцыя затрымала Ціму Беларускіх 6 студзеня 2021 года ў гульнявым клубе ў Мінску. У яго знайшлі гашыш (каля 0,0375 грама) і амфетамін (1,96 г).

Паведамлялася, што спявак і яго прыяцель купілі наркотыкі праз інтэрнэт. Частку ўжылі ў памяшканні гульнявога клуба, рэшткі выявілі работнікі міліцыі. Сваю віну абвінавачаныя прызналі.

У сваім апошнім слове на судовым пасяджэнні музыка папрасіў прабачэння ў блізкіх і прыхільнікаў. Ён адзначыў, што яго родныя перажывалі і не разумелі, што адбываецца. Спявак распавёў, што яго стаўленне да здароўя змянілася — ён займаецца спортам, амаль не ўжывае алкаголь і шмат чытае. Артыст сказаў, што пастаянна думае пра сваю дачку і хоча максімальна паказаць ёй бацькоўскую любоў.

У выніку суд прысудзіў Ціму Беларускіх да двух гадоў хатняй хіміі. Яго сябру далі столькі ж.

Каментары1

  • Огонек
    16.04.2024
    Интересно, на славянский базар поедет на радостях?))

Жонка беларускага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука расказала, як ён памёр у найлепшай клініцы Прагі і што стала прычынай11

Жонка беларускага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука расказала, як ён памёр у найлепшай клініцы Прагі і што стала прычынай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці24

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Зірніце, як схуднеў былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Вось як гэта было2

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»17

Двух жыхароў Віцебска затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы

У Гродне з'явіліся апараты, якія выдаюць корм для качак і лебедзяў

Сын Усамы бен Ладэна, якога лічылі мёртвым, будуе лагеры для тэрарыстаў 3

Доўгая дарога да Мінска. Колькі часу займалі падарожжы з Варшавы і Вільні ў XIX стагоддзі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка беларускага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука расказала, як ён памёр у найлепшай клініцы Прагі і што стала прычынай11

Жонка беларускага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука расказала, як ён памёр у найлепшай клініцы Прагі і што стала прычынай

Галоўнае
Усе навіны →