Свет2626

Іран атакаваў Ізраіль 185 ударнымі беспілотнікамі, 36 крылатымі ракетамі і 110 балістычнымі ракетамі

Што адбывалася ў ноч на 14 красавіка.

Ізраільская сістэма «Жалезны купал» адбівае ракетную атаку. AP Photo/Tomer Neuberg

У 1:42 ночы 14 красавіка на тэрыторыі Ізраіля пачалі гучаць сірэны, якія папярэджвалі аб паветранай атацы з усходу — з Ірана, Емена, Ірака, піша newsru.co.il.

У 1:45 першыя сірэны прагучалі і ў Eрусаліме. З 1:50 сігналы трывогі былі чутныя на Галанскіх вышынях.

Ізраільскія сілы СПА і сістэмы СРА першапачаткова паспяхова адбілі масіраваную паветраную атаку, было чуваць шмат выбухаў.

Прадстаўнік міністэрства абароны Ізраіля заявіў, што больш за 100 іранскіх ударных БПЛА спачатку ўжо перахопленыя за межамі паветранай прасторы Ізраіля. Мяркуючы па наяўных даных, гэтыя беспілотнікі былі збітыя сіламі ЗША і Вялікабрытаніі.

Усяго за ноч былі выпушчаныя 185 ударных БПЛА, 36 крылатых ракет і 110 балістычных ракет. Пераважная большасць пускаў была ажыццёўлена з тэрыторыі Ірана.

Акрамя таго, пускі ажыццяўляліся з Ірака і Емена. Ізраільскі чыноўнік паведаміў рэдакцыі New York Times, што «адказ Ізраіля на іранскі напад будзе скаардынаваны з яго саюзнікамі».

Сістэмы СПА Ізраіля перахапілі 99% запушчаных у бок Ізраіля балістычных ракет і беспілотнікаў. У ЦАХАЛе заявілі, што «мінімальны ўрон» быў нанесены адной з вайсковых баз у Негеве.

У сваю чаргу, Іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) заявіў аб «паспяховым знішчэнні» важных вайсковых цэляў на тэрыторыі Ізраіля.

Духоўны лідар Ірана Алі Хаменеі пасля пачатку атакі Ірана на Ізраіль заявіў, што «злачынны сіянісцкі рэжым будзе пакараны». А пастаяннае прадстаўніцтва Ірана ў ААН заявіла, што «калі ізраільскі рэжым зробіць яшчэ адну памылку, адказ Ірана будзе значна больш суровым». Выглядае, аднак, што гэта пустая рыторыка.

Каментары26

  • Дыплямат
    14.04.2024
    Ну хтосьцi ў канцы канцоў навучыць габрэяў паважаць міжнароднае права (Венская дыпляматычная канвенцыя). Ёсьць сьведкі, што насамрэч даволі пасьпяхова паражаны 2 буйныя паветраныя базы, адна з якой была базай са стратэгічнымі F35 Ізраіля, а другая - з якой выляцеў дрон, які атакаваў амбасаду з Іранцамі.
  • Спадар
    14.04.2024
    Сябры рабсіі і ябацькастана актывізавалісь...
  • Миша
    14.04.2024
    Мы пережили интересную ночь. Соседи с 1 до 2 ночи устроили вечеринку и громко считали сбитые иранские ракеты на небе.

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае14

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу25

«Працу шукала год». Тры гісторыі пра цяжкасці працаўладкавання ў абласным цэнтры

Экстрэмісцкім фарміраваннем упершыню прызналі тэатральную трупу4

У Віцебску загарэўся гандлёвы цэнтр. Ёсць пацярпелыя

У Бразіліі святар упаў на машыне з 20-метровай вышыні, але выжыў

Стала вядома, колькі афіцэраў у беларускае войска сёлета прызвалі з запасу1

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах1

Квіткі на цягнік з Мінска ў Калінінград за дзень падаражэлі ў 2-3 разы

Праз тры гады змагання за свае правы першай сям’і беларусаў у Грузіі канчаткова адмовілі ў прытулку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае14

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Галоўнае
Усе навіны →