У Арэнбургу ўключылі сірэны і запатрабавалі ад жыхароў тэрмінова з'ехаць з небяспечных раёнаў. За ноч узровень вады падняўся на 25 см, да небяспечнага ўзроўню засталося 33 см.
У Арэнбургу прагучала сірэна, узровень вады ў рацэ Урал наблізіўся да небяспечнай адзнакі і складае 897 см, піша РБК.
«Усім, хто знаходзіцца ў зоне магчымага падтаплення, неабходна неадкладна эвакуявацца», — запатрабавалі ўлады.
У Арэнбургу ўзровень вады падняўся за ноч на 25 см, да дасягнення небяспечнай адзнакі застаецца 33 см.
Улады чакаюць, што ў наступныя суткі ўзровень вады ў рэках Урал і Сакмара вырасце на 5-40 см, з-за чаго будуць падтоплены некалькі раёнаў Арэнбурга, населеныя пункты Паўднёвы Урал, Горны, Фарштат, Вясновы, Кавальскі, Нежынка і іншыя.
«Сітуацыя з паводкай у Арэнбургу працягвае пагаршацца. Вада ва Урале і Сакмары прыбывае і захоплівае ўсё больш тэрыторый, размешчаных у патэнцыйных зонах падтаплення», — прызналі ў мэрыі. У найбліжэйшыя дні горад сутыкнецца з беспрэцэдэнтнай паводкай, папярэдзілі ўлады горада.
Узровень вады ў Орску, часткова затопленым з-за паводкі ракі Урал, знізіўся на 35 см, паведаміла прэс-служба ўрада Арэнбургскай вобласці. Цяпер вада дасягае адзнакі 928 см. небяспечным лічыцца ўзровень вады 700 см.
Да раніцы 9 красавіка ў вобласці падтопленыя 10,3 тыс. жылых дамоў і 12,8 тыс. прысядзібных участкаў, стыхія закранула 27 муніцыпалітэтаў і 73 населеныя пункты. Эвакуявана 6,4 тыс. чалавек, у тым ліку 1,7 тыс. дзяцей.
Орск — сярод найбольш пацярпелых: там падтапіла амаль 7 тыс. дамоў з прысядзібнымі ўчасткамі, эвакуявана 2,4 тыс. чалавек, сярод іх каля 800 дзяцей.
Каментары