Мэр горада паведаміў пра пачатак прымусовай эвакуацыі раёнаў, падтопленых ракой Урал. У частцы раёнаў горада ўжо адключана электрычнасць.
Паводле слоў Сяргея Салміна, да ночы ўзровень вады ў горадзе можа дасягнуць «крытычнай адзнакі». У частцы раёнаў горада ўжо адключана электрычнасць.
«У найбліжэйшы час мы выкарыстоўваем сістэму абвесткі, пастаўцеся да сігналу сур'ёзна, — гаворыцца ў звароце мэра. — У нас больш няма часу на ўгаворы. Тых, хто адмовіцца пакідаць небяспечную зону добраахвотна, мы будзем эвакуіраваць прымусова, пры ўдзеле супрацоўнікаў паліцыі». У горадзе аб'яўлены рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Улады Арэнбурга заяўляюць, што крытычная адзнака ўзроўню вады для горада — 930 см. Цяпер яна ўжо 855 сантыметраў, што вышэй за афіцыйны «небяспечны» ўзровень, піша Радыё Свабода.
Каментары