Надвор'е

Адключаць ацяпленне ў Мінску пакуль не плануюць

З улікам прагназаванага пахаладання адключэнне ацяплення ў Мінску пакуль не плануецца ні ў якой з груп спажыўцоў. Пра гэта Мінск-Навінам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Марцінкевіч.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Рашэнне пра заканчэнне ацяпляльнага сезона ў Мінску прымае Мінгарвыканкам. Пры гэтым спецыялісты кіруюцца патрабаваннямі правілаў падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння.

Яны кажуць, што ацяпленне спажыўцоў сацыяльнай сферы (бальніцы, дзіцячыя сады, школы) прыпыняецца пры ўсталяванні сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра +10 градусаў, у жылым фондзе — пры +8 градусах на працягу трох дзён, а таксама пры спрыяльным далейшым прагнозе надвор'я.

Калі з пацяпленнем у кватэры стала занадта горача, пра гэта варта паведаміць на 115. Спецыялісты адрэгулююць падачу цяпла.

Зрэшты, у пераважнай большасці шматкватэрных дамоў горада ўстаноўлены сістэмы аўтаматычнага рэгулявання цепласпажывання, якія рэагуюць на тэмпературу на вуліцы і кантралююць падачу цепланосьбіта зыходзячы з яе.

Каментары

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме6

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусь прывезлі новую партыю ядзернага паліва

Рэаліі расійскай правінцыі: пакуль муж быў на фронце, жонка пайшла да іншага. Сужыхар яе забіў і таксама пайшоў на вайну3

«Жонка ўзяла ў арэнду на Занзібары малюсенькі гатэль». Сяргей Дубавец расказаў, чым займаецца ў свае 6519

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной39

Лукашэнка патлумачыў, чаму ў Беларусі маўчаць, што праз яе туды-сюды лётаюць расійскія шахеды7

Каго з беларускай апазіцыі падтрымлівае расійскі мільянер Неўзлін?23

Лукашэнка: Напад на Беларусь — гэта Трэцяя сусветная вайна, я не блефую18

Назвалі яшчэ 10 прозвішчаў вызваленых па памілаванні палітвязняў

Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пэйджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме6

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме

Галоўнае
Усе навіны →