Грамадства44

У якіх гарадах Беларусі колькасць насельніцтва вырасла з 2000 года РЭЙТЫНГ

«Наша Ніва» параўнала, наколькі змянілася насельніцтва ў розных гарадах Беларусі ад пачатку стагоддзя. 

Мы нанеслі на карту ўсе беларускія гарады і райцэнтры, у якіх цяпер жыве больш чалавек, чым у 2000 годзе. Іх налічыўся 31.

Гарады, у якіх колькасць насельніцтва вырасла больш, чым на 20%, пазначаныя зялёным. Тыя, дзе стала на 10-12% больш жыхароў, — жоўтым. А дзе колькасць насельніцтва вырасла менш, чым на 10% — аранжавым.

Можна вылучыць чатыры асноўныя групы гарадоў.

1) Мінск і ваколіцы

У самой сталіцы колькасць насельніцтва вырасла на 18,4%, у спадарожніках яшчэ больш. Адметна, што сярод бліжэйшых райцэнтраў большай папулярнасцю карыстаюцца тыя гарады, якія знаходзяцца бліжэй да трасы М1. То-бок Стоўбцы, Узда і нават Нясвіж разрастаюцца больш за Валожын ці Чэрвень.

2) Брэст і брэсцкае Палессе

Сярод істотных фактараў большая доля прыватнага бізнэсу ў эканоміцы, чым на ўсходзе Беларусі — а значыць, і вышэйшы ўзровень дабрабыту. Блізкасць да Польшчы і Украіны традыцыйна спрыялі гандлю. А распаўсюд пратэстантызму прывёў да росту нараджальнасці. У выніку ў плюс Брэст з Жабінкай, і больш далёкія Столін і Іванава.

Натуральна, мае значэнне і больш камфортны клімат, чым на ўсходзе ці поўначы Беларусі.

3) Чарнобыльскія гарады Гомельшчыны

Брагін, Лельчыцы, Карма, Чачэрск, Нароўля, Ветка — ва ўсіх гэтых гарадах і мястэчках колькасць насельніцтва павялічвалася. Цяжка вылучыць адну канкрэтную прычыну.

Па-першае, дзяржаўныя праграмы аднаўлення пацярпелых тэрыторый і звязаныя з імі льготы.

Па-другое, кліматычныя ўмовы, якія сыгралі ў плюс таксама, як і ў сітуацыі з Брэстчынай.

Магчыма, адыгрывае ролю і той факт, што адразу пасля Чарнобылю колькасць насельніцтва ў рэгіёне істотна скарацілася. З цягам часу людзі сталі вяртацца ў родныя мясціны. А паколькі мы параўноўваем сітуацыю з 2000-м, то і складваецца ўражанне істотнага росту.

4) Астравецкая АЭС

Будаўніцтва АЭС прывяло да выбуховага развіцця Астраўца, сталі карыстацца папулярнасцю і Ашмяны. У трэцім горадзе рэгіёна, у Смаргоні, насельніцтва ўсё ж зменшылася, але мінімальна.

***

Удакладнім, што ў кожным канкрэтным выпадку могуць уплываць і іншыя невідавочныя фактары. Напрыклад, у рэйтынг патрапіў Віцебск, хоць сітуацыі па ўсёй Віцебшчыне (як і па Магілёўшчыне) выглядае крайне дэпрэсіўна.

Але ў чым феномен Віцебска? Рэч у тым, што ў 2017 годзе ў склад горада ўключылі пасёлак Руба з 7500 жыхарамі. Яны засталіся жыць там, дзе і раней, але фармальна сталі віцебчукамі.

Падобная сітуацыя і з Гомелем. У 2016-м у склад абласнога цэнтра ўключылі 10-тысячную Касцюкоўку.

2000 2024 Рост
1 Астравец 8666 15116 74,43%
2 Лагойск 9664 15565 61,06%
3 Смалявічы 14107 22679 60,76%
4 Фаніпаль 11387 18252 60,29%
5 Заслаўе 13118 17407 32,70%
6 Брагін 3490 4570 30,95%
7 Лельчыцы 9912 12334 24,44%
8 Дзяржынск 23963 29796 24,34%
9 Карма 6357 7837 23,28%
10 Брэст 287384 344470 19,86%
11 Гродна 302384 361115 19,42%
12 Мінск 1683135 1992862 18,40%
13 Чачэрск 7618 8927 17,18%
14 Нароўля 7322 8371 14,33%
15 Столін 12210 13785 12,90%
16 Жабінка 12806 14418 12,59%
17 Узда 9490 10619 11,90%
18 Ашмяны 15068 16787 11,41%
19 Ветка 7732 8599 11,21%
20 Маларыта 11529 12735 10,46%
21 Нясвіж 14478 15968 10,29%
22 Жодзіна 59457 63744 7,21%
23 Стоўбцы 16555 17737 7,14%
24 Жлобін 72155 76844 6,50%
25 Кобрын 50947 52635 3,31%
26 Гомель 485600 501102 3,19%
27 Ліда 100746 103916 3,15%
28 Віцебск 347927 358395 3,01%
29 Баранавічы 168096 171361 1,94%
30 Іванава 16004 16172 1,05%
31 Клецк 11187 11248 0,55%

Каментары4

  • Илья
    03.04.2024
    В чернобыльских районах выросло население, т.к. недвижимость была дешевле, чем везде.
  • Таіці
    06.04.2024
    Ішчо вырасла ў аграгарадках каля злавешчага NATO. Очэнь вырасла я прама скажу. Там ужэ прыходзіцца на аднаго вылупіўшагася да 1994 года па дзесяць завезеных пасля 2020... Да Куйрам-Байрам ішчо ў Бярэсьці канешне яшчэ не дайшло але здаецца міне хутка на глобусе будзіт ішчо адна мусульманская краіна Браслаўскіх азёр )))
  • Ад прадзедаў, спакон вякоў, мне засталася спадчына.
    06.04.2024
    Па- першае: не Мінск, а Менск, не Гродно, а Гародня, не Брэст, а Бярэсце.
    Па-другое: а дзе статыстыка нашых спрадвечных гарадоў Смаленска, Невеля, Веліжа, Вільні, Вількаміра, Еўя...? Гдзе?
    Не, я разумею, што дарэмна чакаць адказу ад, хто нават не ведае назвы гарадоў сваёй дзяржавы, ды карыстаецца іх польска- расейскамі назвамі, але ж калі маўчаць, то вы так будзеце жыць і далей, як непісьменные бздуры.
    Але відавочна, вам так нават падабаецца. Такі вы народзец.

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром3

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →