Франак Вячорка расказаў, адкуль у яго дарагі гадзіннік і хто падарыў яму чаравікі
Дарадца Ціханоўскай адказаў «Белсату» на пытанні пра свой гардэроб.
У Вячоркі заўважылі дарагі гадзіннік — Omega Seamaster Planet Ocean. Яго кошт — 5-9 тысяч даляраў.
«Мне яго падараваў чалавек, які вельмі шмат спрычыніўся да беларускай справы. Займаўся і да 2020 года, і пасля 2020-га адраджэннем беларускіх мясцінаў. Многія яго ведаюць таксама. Ну ён, напэўна, пабачыўшы, што ў мяне няма гадзінніка, проста зняў свой з рукі і сказаў: вось табе, каб хутчэй вярнуцца ў Беларусь»,
— патлумачыў Франак.
Ён кажа, што такі гадзіннік выбіваецца з яго сціплага гардэроба.
Рэчы Вячорка стараецца купляць на зніжках, а новыя чаравікі яму падарылі на дзень народзінаў адвакаткі — Ганна Маціеўская і Марыя Колесава-Гудзіліна. «Пабачылі, што мае боты ўжо такія збітыя-зношаныя», — падзяліўся Вячорка.
Каментары