У Нямеччыне разарылася найстарэйшая фірма па вытворчасці пляжных кошыкаў. У адным з іх сядзеў Пуцін
Яна не дажыла да 100-годдзя адзін год.
Нямеччына мае выхад толькі да суровых Балтыйскага і Паўночнага мораў. Таму з XIX стагоддзя тамака папулярныя пляжныя кошыкі (Strandkorb) — плеценыя кабінкі, якія абараняюць ад ветру, дажджу і пяску, піша Bild.
Найстарэйшай фірмай — вытворцам такіх кошыкаў — была Korbwerk з Херынгсдорфа. Яна заснавана ў 1925 годзе. На днях кампанія аб'явіла пра банкруцтва.
Аглядальнік Bild называе Korbwerk «любімай фірмай Ангелы Меркель» і нагадвае, што ў 2007 годзе канцлер ФРГ пасадзіла ў пляжны кошык лідараў краін G8.
Для іх саміта Korbwerk стварыла гіганцкі паўкруглы кошык на дзевяць месцаў.
Каментары