Грамадства4343

Улады Расіі і Беларусі рыхтуюць выкарыстанне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільню» — Сахашчык

«Я гэта дакладна ведаю». Такую заяву прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы зрабіў, выступаючы сёння ў Варшаве на мітынгу, прысвечанаму Дню Волі.

Валерый Сахашчык. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Яго словы цытуе агенцтва «Позірк».

Паводле Сахашчыка, «беларускія генералы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на мапах у бок Вільні», а ўлады Расіі і Беларусі спадзяюцца, што «цывілізаваны свет будзе шакаваны» такой эскалацыяй агрэсіі і «спыніць супраціў».

Выкарыстанне ядзернай зброі і напад на Літву Масква і Мінск плануюць праз няўдачы ў вайне з Украінай, мяркуе прадстаўнік АПК.

«Я, будучы спецыялістам вайсковым, маючы камунікацыю з калегамі ва ўсіх заходніх краінах, упэўнены на 100%: Расію чакае вялікая ваенная катастрофа. Я ўпэўнены, што расійскія і беларускія генералы добра гэта адчуваюць», — адзначыў Сахашчык.

«І можа так быць, што нас усіх чакаюць вельмі цяжкія часы. Але чым цяжэйшы шлях, тым даражэйшая перамога. Я ўпэўнены, што яна будзе».

Каментары43

  • Коза
    24.03.2024
    Раньше мне казалось это фантастикой, сейчас я думаю, так и будет
  • Пераможацы
    24.03.2024
    Каго і чакае перамога, а хто яе і не пабачыць.
    Рускія паскуды заўсёды выкарыстовывалі Беларусь як плацдарм войнаў.
  • Валера,
    24.03.2024
    О, а што там Вальфовіч кажа?

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады35

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне распрацоўваюць СПА, здольную збіваць «Арэшнік»3

Азаронак: Так, я не рукапаціскальны. А на Акрэсціна людзей не катавалі, а прыводзілі да прытомнасці13

Японскі тэлеканал зрабіў макет турэмнай камеры, у якой сядзіць прэзідэнт Паўднёвай Карэі

Перад выбарамі на 10% павысяць пенсіі 6

Былы прэм’ер Польшчы, які паехаў на інаўгурацыю Трампа, спрабаваў пацвердзіць сваю асобу артыкулам з Вікіпедыі1

Супрацоўніца Польскага інстытута міжнародных адносін заявіла, што ёй цікавіцца КДБ Беларусі1

Рэальны дом, пабудаваны беларускімі архітэктарамі, можа стаць канструктарам LEGO1

Сёння самы дэпрэсіўны дзень у годзе — «сіні панядзелак»2

Акаўнт сілавікоў шукае ахвотных паздымаць людзей на форуме апазіцыі. А ў іншых чатах папярэджвае, што гэта небяспечна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады35

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →