Спатрэбіўся спецназ.
Відэа затрымання з'явілася ў канале гродзенскіх сілавікоў. Да затрымання быў прыцягнуты атрад спецыяльнага прызначэння «Тайфун».
Мужчыну прымусілі сказаць на відэа, што ён «пісаў каментары ў тэлеграм-каналах, непрыемна [Рэд.: у арыгінале «нелицеприятно» — відаць, сілавікі не ведалі, што гэтае слова азначае літаральна «справядліва, аб'ектыўна»] выказваўся пра кіраўніка дзяржавы, міністраў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».
Асобна затрыманаму сказалі адзначыць, што ён «выказваўся наконт дзяцей супрацоўнікаў унутраных спраў» і бярэ абавязак «надалей такі х**ёй не займацца».
Паводле інфармацыі сілавікоў, мужчына перадаў нейкім тэлеграм-каналам звесткі пра тры сям'і міліцыянтаў.
Паводле звестак «Медыязоны», у «ВКонтакте» мужчына падпісаны як Уладзімір Ніканаў.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/ru/339102