Грамадства1616

ГУБАЗіК збіраецца маніторыць акцыі на Дзень Волі ў Беларусі і за мяжой. Адказны — сумнавядомы Гайко

Адказны за гэта супрацоўнік ГУБАЗіК, які раней укараняўся ў Чорную кнігу Беларусі.

На канале гомельскага ГУБАЗіК выпадкова апублікавалі паведамленне. З яго вынікае, што менавіта ГУБАЗіКу даручана адсочваць акцыі да Дня Волі — як у Беларусі, гэтак і за мяжой.

Выдалены допіс з канала ГУБАЗіК. Фота: tgstat

Згодна з інфармацыяй ад кіраўніка «Байпола» Аляксандра Азарава, традыцыю скарачаць імя і прозвішча да першых літараў, прыдумаў кіраўнік 3-га аддзела ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч. Сам ён быў ААА, а Бедункевіч — БМП. Але хто такі ГАС?

Пад гэтую абрэвіятуру падыходзіць толькі адзін чалавек — Гайко Артур Сяргеевіч.

Артур Гайко. Фота: АНТ

«Главк», як патлумачыў Аляксандр Азараў — гэта тыя, хто сядзіць у Мінску на вуліцы Рэвалюцыйнай.

Артур Гайко стаў вядомы пасля скандалу з Чорнай кнігай Беларусі. Выявілася, што ён фактычна кіраваў ёй цягам дзевяці месяцаў і ўцёрся ў давер да самых розных колаў дэмакратычнай апазіцыі. Праз яго на розныя тэрміны патрапілі за краты дзясяткі, калі не сотні, людзей.

Пасля выкрыцця ён пайшоў на павышэнне і атрымаў званне капітана. Цяпер ён кіраўнік нейкага з аддзелаў ГУБАЗіК.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • ТІА
    22.03.2024
    З-за памылкі ГАСа БМП яго добра “ўзнагарадзіць”
  • Так
    22.03.2024
    Нават Дзень Волі ў ГУБАЗіКу (і некаторыя белканалах) не могуць напісаць нармальна па-беларуску як Дзень Волі, а пішуць па-расейску День Воли.
  • М
    22.03.2024
    губазіку напомню, што ў 2007 г. акцыю на дзень волі правялі ня толькі апазыцыя, але й ўлады, відаць па асабістым указаньні Лукашэнкі (тады такую ідэю прапанаваў у адкрытым лісьце Мілінкевіч), улады тады сабралі некалькі тысяч чалавек (адзінае, што людзям улады не паведамілі , што ўласна будзе адзначацца). Тым днём нават на НТВ быў адмысловы рэпартаж

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →