Грамадства33

Праваслаўнага святара з Пінска забралі ў войска, ён служыць у дэсанце

Клірыка праваслаўнага храма Святых Пятра і Фяўронні ў Пінску іерэя Арцемія Мігалевіча адправілі служыць у войска ў той жа самы час, калі хацелі прызваць і каталіцкага святара, заўважыў Katolik.life.

Як высветлілася, першых святароў адправілі служыць у армію яшчэ падчас вясновага прызыву ў 2023 годзе — калі спрабавалі прызваць і вікарыя каталіцкай парафіі ў Навагрудку Дзмітрыя Мальца. Ён тады прыбыў у ваенкамат дзеля адпраўкі ў войска, але адтуль святара накіравалі на медабследаванне, якое ён не прайшоў.

Як гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным пінскім праваслаўным прыходам, ягоны клірык нясе тэрміновую вайсковую службу ўжо 10-ы месяц — гэта значыць, быў адпраўлены ў войска ў траўні 2023-га.

Акурат у той час з'явілася інфармацыя аб рашэнні ўладаў пачаць прызываць на тэрміновую вайсковую службу святароў, аднак меркавалася, што яны будуць праходзіць яе ў транспартных войсках, улічваючы немагчымасць святарам браць у рукі зброю. Але ў выпадку з пінскім святаром гэта аказалася не так — яго адправілі ў паветрана-дэсантныя войскі ў в/ч 92616 у Брэсце.

12 сакавіка група прадстаўнікоў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, дзе служыць клірык, наведала пінскі храм. Гэта быў візіт у адказ, бо да таго царкоўнікі наведалі вайскоўцаў на іх тэрыторыі.

Арцемій Мігалевіч родам з Лунінца, раней граў у аркестры. На здымку ён у вайсковай форме, у акулярах.

Цяпер у Беларусі праходзіць новая прызыўная кампанія. Адносна прызыву святароў вясной 2024 года — як каталіцкіх, так і праваслаўных — публічнай інфармацыі пакуль няма. 

Каментары3

  • Пытанні
    20.03.2024
    Носіць акуляры і служыць у дэсанце? У савецкія часы такога не магло быць. Што ж гэта за армія і які гэта дэсант?
  • Maximus
    20.03.2024
    Ну забрали и забрали. Что в нем уникального? Попы РПЦ любят кадилом помахать перед танками, пушками и пр ломом, вот пускай теперь и машет. ,,Духовно крепнет в своей вере".
  • Адказы1
    20.03.2024
    Пытанні, это тараканья армия

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Усе навіны →
Усе навіны

Патрэбна дапамога краязнаўцу Алесю Юркойцю5

Краіны брытанскай Садружнасці падпісалі дакумент аб кампенсацыі Вялікабрытаніяй шкоды ад гандлю рабамі10

«Сакрэтны пункт перадвыбарчай праграмы Гайдукевіча». Найлепшыя твіты тыдня13

У Германіі вызначылі моладзевае слова года. Гэта старажытны тэрмін, але з новым сэнсавым напаўненнем4

«Грузінская мара» перамагае ў правінцыі, прайграе ў вялікіх гарадах 5

Расія і Іран дзейнічаюць у ЗША супраць адзін аднаго. Пра гэта сведчаць сакрэтныя дакументы8

«Выжыла і гэтаму радая». Таццяна Караткевіч расказала, што адчувала падчас зняволення22

«Я не збіраюся апраўдвацца перад жыхарамі іншай краіны!» Саліст «Пятлі прыхільнасці» адказаў на хэйт з боку расіян31

Уладальнік «Савушкавага прадукта» і «Санта-Брэмара» тры гады жыве ў Варшаве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Галоўнае
Усе навіны →