Здарэнні

У Браславе дзевяцігадовая дзяўчынка распавяла маме, што стала ахвярай педафіла. Але тая ёй не паверыла

Тады дзіця паскардзілася настаўнікам, і падазраванага затрымалі.

Фота: ілюстрацыйнае

У Браславе затрымалі 23-гадовага мужчыну, якога падазраюць у сэксуальным гвалце над дзевяцігадовай дзяўчынкай. Паводле звестак міліцыі, затрыманы пражываў па суседстве з сям'ёй школьніцы, быў у даверных адносінах з дзяўчынкай.

Аднак у адзін з дзён, калі дзяўчынка прыйшла да яго ў двор, ён зацягнуў яе ў гаспадарчую пабудову і здзейсніў дзеянні сэксуальнага характару.

Пра здарэнне дзіця распавяла маці, але тая ёй не паверыла. Тады дзяўчынка звярнулася па дапамогу да настаўнікаў, а тыя паведамілі ў міліцыю.

Следчыя распачалі крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй. Фігуранту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект2

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўніца расказала, ці ўвойдуць Новая Баравая і Фаніпаль у склад Мінска6

Вучоныя высветлілі, як з'явіліся першыя пацалункі3

У Офісе прэзідэнта Украіны назвалі ўмовы для пачатку перамоваў з Расіяй12

Боты-трубы, чоперы, батфорты. Які абутак модны гэтай восенню

Самы вядомы прарасійскі журналіст Латвіі ўцёк у Беларусь22

Каля Тэль-Авіва грузавік заехаў у натоўп на прыпынку — дзясяткі параненых8

Ці можна атрымаць правы кіроўцы, калі быў пацыентам псіхатэрапеўта? Не ўсё так проста4

Чаму Віктар Бабарыка зрабіў стаўку на Марыю Калеснікаву?9

У ЕС ужо шэсць гадоў хочуць адмяніць перавод гадзіннікаў. Але вось чаму справа не рухаецца6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект2

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Галоўнае
Усе навіны →