Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова
1 сакавіка праваслаўны мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, правёў памінальную літыю па загінулых пры выкананні службовых абавязкаў супрацоўніках Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе прэс-служба БПЦ. Пры гэтай нагодзе Веніямін таксама ўзнагародзіў міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага.
Гэтым ордэнам беларускі экзархат РПЦ узнагароджвае дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, клірыкаў і парафіян, якія «паслужылі сваёй працай Беларускай праваслаўнай царкве».
Іван Кубракоў узначаліў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі 29 кастрычніка 2020 года. Ён адзін з галоўных арганізатараў і выканаўцаў масавых палітычных рэпрэсій, якія, не спыняючыся ні на адзін дзень, ідуць у Беларусі ўжо амаль чатыры гады.
Каментары