Да гэтага часу нашу краіну прадстаўляла ў банку турэцка-бельгійская дырэкцыя.
З 1 лістапада інтарэсы Беларусі ў Сусветным банку пачне прадстаўляць Расія. Пра гэта расказаў ТАСС выканаўчы дырэктар у арганізацыі ад Расіі Раман Маршавін.
Ён удакладніў, што Масква з 1 лістапада будзе прадстаўляць і Мінск, бо Беларусь пяройдзе ў расійска-сірыйскую дырэкцыю Сусветнага банка.
Да гэтага часу нашу краіну прадстаўляла ў банку турэцка-бельгійская дырэкцыя. Але з ініцыятывы Мінска сітуацыя змянілася.
У сакавіку 2022 года Сусветны банк абвясціў пра спыненне ўсіх сваіх праграм у Беларусі, пры гэтым новыя пазыкі арганізацыя не выдзяляе Мінску з сярэдзіны 2020 года.
Каментары
Да гэтага часу нашу краіну прадстаўляла ў банку турэцка-бельгійская дырэкцыя. Але з ініцыятывы Мінска сітуацыя змянілася.