Камандуючы Паветранымі сіламі Украіны апублікаваў ВІДЭА з атакай на расійскі карабель
Камандуючы Паветранымі сіламі Украіны Мікалай Аляшчук апублікаваў відэа з атакай на невайсковы карабель, які стаяў на мелі. Сцвярджаецца, што там быў абсталяваны пункт кіравання расійскай арміі.
«Дзякуй лётчыкам за паспяховую баявую работу па варожым пункце кіравання!», — такім каментаром забяспечыў відэа Аляшчук.
Ні месца ўдару, ні нейкай іншай інфармацыі Аляшчук у сваім допісе не прывёў.
Каментары