Чарговая цырымонія ўзнагароджвання ў Данецкай вобласці — чарговы прылёт з «хаймарса». 19 загінулых
Расійскія ваенкары пішуць пра чарговы паспяховы ўдар украінскай арміі па месцы канцэнтрацыі расійскіх вайскоўцаў. Гэтым разам удар нанеслі дзвюма ракетамі HIMARS па месцы збору асабовага складу ў Яленаўцы на Данеччыне падчас узнагароджання.
Паводле наяўнай інфармацыі, выстройвала вайскоўцаў для ўзнагароджання камандаванне 155-й асобай брыгады марской пяхоты, якая ў мірны час дыслакаваная ва Уладзівастоку.
Пішуць, што ўдары былі нанесеныя 27 лютага каля 19.00. У выніку іх загінулі 19 расійскіх вайскоўцаў, 12 чалавек параненыя.
Называюцца і прозвішчы некаторых загінулых: намеснік камандзіра брыгады падпалкоўнік Раман Кажухоў, маёр Аляксандр Абілаў, капітан Наіль Шахманаў. А камандзір 155-й асобай брыгады марской пяхоты палкоўнік Міхаіл Гудкоў нібыта паранены.
Каментары