Грамадства22

У Славакіі прапанавалі аднавіць сяброўства з Беларуссю

Лідар прарасійскай ультраправай Славацкай нацыянальнай партыі (SNS) і віцэ-спікер славацкага парламента Андрэй Данка прапанаваў аднавіць дэпутацкія групы сяброўства з Расіяй і Беларуссю. Аб гэтым ён напісаў у фэйсбук, заўважыў reform.by.

 Андрэй Дакпкюнас з Любашам Благам і Андрэем Данка. Фота: LubosBlahaSmer / Тelegram

«Нацыянальная рада Славакіі сцвярджае групы сяброўства ў кожны выбарчы перыяд. Славацкая нацыянальная партыя хоча, каб Нацыянальная Рада Славацкай Рэспублікі мела добрыя адносіны з усімі дзяржавамі», — патлумачыў ён. 

Данка ўпэўнены, што «ўзаемная камунікацыя на парламенцкім узроўні зʼяўляецца важнай умовай разумення і супрацоўніцтва» і такое супрацоўніцтва нельга абмяжоўваць.

Ён спадзяецца на падтрымку такога рашэння з боку партнёраў па ўрадавай кааліцыі партыі Smer-SD Роберта Фіца і партыі «Голас — сацыяльная дэмакратыя».

Славацкі палітык нагадаў аб адмене з 15 студзеня забароны на культурнае супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю, якую ініцыявала новая міністр культуры Славакіі і член SNS Марціна Шымковіча. Забарона дзейнічала з сакавіка 2022 года і была ўведзена пасля маштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. 

8 лютага віцэ-спікер парламента Славакіі Андрэй Данка і яго калега Любаш Блага сустрэліся ў Браціславе з Андрэем Дапкюнасам, паслом Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі па сумяшчальніцтве, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры АБСЕ. 

«Заўсёды рады паціснуць руку і абмяняцца думкамі са шчырымі сябрамі Беларусі, якія заўсёды выступаюць у інтарэсах сапраўднага сяброўства паміж народамі і абараняюць нацыянальныя інтарэсы сваіх краін», — апісаў сустрэчу Дапкюнас. 

З 1996 года ЕС, АБСЕ і ЗША не прызналі дэмакратычнай ніводнай выбарчай кампаніі ў Беларусі. Цяпер у Беларусі ідзе чарговая кампанія па фарміраванні новага складу дзвюх палат Нацыянальнага сходу. Яна праходзіць на фоне масавых рэпрэсій, татальнага падаўлення свабоды слова, пагрому грамадзянскай супольнасці і закрыцця ўсіх апазіцыйных палітычных партый.

Каментары2

  • Меркаванне
    18.02.2024
    Ціханоўская ў сваіх 100500 паездках за мяжу магла б дамовіцца, што гэта адбудзецца хаця б ўзамен на вызваленне палітвязняў.
    Але яна гэтага не зрабіла за 4 гады. У выніку сяброўства Славакіі з рэжымам Лукашэнкі адновіцца, а палітвязні застануцца гніць у турме.
  • Выпраўленне
    19.02.2024
    ...новая міністр культуры Славакіі і член SNS Марціна Шымковіча...https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/336651
    правільна будзе "...Марціна Шымковічава...".

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →