Сёння ўвечары ў аршанскую міліцыю паступіла паведамленне аб выяўленні целаў чатырох дзяцей ва ўзросце ад 1 да 8 гадоў з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Паводле папярэдняй інфармацыі, да здарэння можа быць датычная іх 36-гадовая маці, паведаміў Следчы камітэт.
Проста цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя абласнога апарата і супрацоўнікі міліцыі. Праводзіцца агляд, фіксуюцца і адбіраюцца сляды злачынства, якія маюць значэнне для следства.
Па факце здарэння заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх і больш асоб, здзейсненае ў дачыненні да малалетніх) Крымінальнага кодэкса.
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі жыхарку Оршы, з яе ўдзелам праводзяцца следчыя дзеянні.
35-гадовая беларуска забіла адно сваё дзіця і не дала нарадзіцца другому. Ёй пагражае вышэйшая мера пакарання
Сталі вядомыя лічбы па хатнім гвалце ў Брэсцкай вобласці. Яны ўражваюць
У Мінску пацыент напаў з сякерай на брыгаду хуткай дапамогі. Медыкі ў рэанімацыі
У Магілёве раскрылі рэзананснае забойства 11-гадовай дзяўчынкі, што адбылося 25 гадоў таму
Каментары