Грамадства2323

Вольга Лойка расказала, як здымалася для прапагандысцкага фільма пра Tut.by

Падказвалі, што гаварыць, а пазней інтэрвʼю перапісалі, бо гераіня занадта хвалявалася — падрабязнасці ў выпуску «Ток».

Вольга Лойка Ольга Лойко Olga Loiko
Вольга Лойка ў часе інтэрв'ю. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блоку навін на партале Tut.by Вольга Лойка раскрыла падрабязнасці свайго інтэрв'ю Ксеніі Лебедзевай. Прапагандысцкі фільм БТ «Бай-бай, Тутбай» выйшаў 16 сакавіка 2023 года, напярэдадні абвяшчэння прысуду Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай. На той час Вольга Лойка ўжо была за мяжой.

Па словах журналісткі, гэта была частка здзелкі аб яе вызваленні. «Без рэалізацыі гэтай часткі здзелкі не была б рэалізаваная яе другая частка».

Згадваючы тыя здымкі, Вольга распавяла, што яе паклікалі ў Следчы камітэт.

«Сказалі, што Ксенія Пятроўна Лебедзева будзе весці гутарку. Дзякуй Ксеніі Пятроўне. Яна была вельмі ветлівая, культурная. Я б сказала, нават крыху спачувальная. Калі чалавек у стрэсе запісвае такія штукі, то гэта важна. Яна грала добрага паліцэйскага. Следчы, супрацоўнік КДБ, Ксенія Пятроўна і я».

Насамрэч, як распавядае Вольга, «гэта было непрыемна, але не крытычна».

«Я ведала, адносна чаго ідзе гульня. Калі б у гэтым фільме трэба было зняцца топлес, я б знялася, таму што гэта лёсы людзей, а не толькі мой. І я ведала, што за гэту магчымасць заплачана дорага. Гэта было складана. Таму я не магу саскочыць. Другога шанцу не будзе».

Па словах Вольгі, у такой сітуацыі вельмі важна было не хвалявацца. «Я не вельмі хвалявалася. Прытым што большая частка рэчаў там — звычайнае бухценне наёмнага работніка. «Было, што вас не задавальняла?» Зразумела, [што] было. Ад заробку да загрузкі. Пра што гэта сведчыць? Ды ні пра што. «Разыходзіліся ў поглядах?» Так. Мы пастаянна разыходзіліся і сыходзіліся, і сварыліся.

І калі б мы цяпер абмяркоўвалі лёсы палітзняволеных, мы б таксама, я ўпэўненая, разышліся б з Марынай (Золатавай — «НН») у поглядах. Магчыма, што насмерць пасварыліся б. Я вельмі хачу, каб гэта магчымасць была. Каб гэтыя людзі выйшлі. А далей мы ўжо самі разбярэмся. Магчыма, сапраўды, да смерці рассварымся.

Бо нехта лічыць, што да перамогі трэба сядзець. Нехта — што трэба таргавацца любым коштам за кожнага, за каго магчыма. Разыходзіцца ў поглядах — гэта нармальна. І мець адзін да аднаго прэтэнзіі і крыўды — гэта таксама нармальна».

Жанчына згадвае, што ў часе размовы ёй перыядычна падказвалі, як трэба гаварыць.

«Мне сказалі: «Ты кемлівая, вось і цям. Ну я, як магла, цяміла. Мяне хапіла хвілін на 40. А потым на пытанні, якое Ксеніі суфліравалі — здаецца, гэта было пытанне «Як паўплывала ўступленне Tut.by у ПВТ на пратэсную актыўнасць?» — я зразумела, што мой талент і фантазія проста вычарпаныя. Я не ведаю, што адказаць на гэтае пытанне. Я спытала: «Чыю?» І павісла паўза, у часе якой ніхто не мог скеміць чыю».

Вольга Лойка Ольга Лойко Olga Loiko
Вольга Лойка ў фільме АНТ «Бай-бай, Тутбай». Скрын відэа atnbtrc / YouTube

Лойка згадвае і іншыя пытанні, кшталту «А калі б Бабарыку зарэгістравалі кандыдатам? Стаў бы ён прэзідэнтам?». Па словах жанчыны, яна не бачыць сэнсу ў такіх абмеркаваннях і не ўмее такія абстракцыі абмяркоўваць. Таму ёй падказвалі. А пазней інтэрвʼю перапісалі, бо яна вельмі хвалявалася.

«Насамрэч ты не да канца разумееш, што яны ад цябе хочуць. Я прыдумала сама сабе склад злачынства. Сурʼёзна. Таму што мне сказалі: «Ты кемлівая. Хутка цям». Я не ўмею ўхіляцца да выплаты падаткаў, таму што я не ўмею іх плаціць. Я аб гэтым умею пісаць.

Як я гэтаму (ухіленню ад сплаты падаткаў — «НН») фізічна магла садзейнічаць? У мяне фантазія не настолькі развітая. Ну, я садзейнічала шляхам напісання добрых артыкулаў аб ПВТ. Але я шчыра сказала, што, калі ў мяне спытаюць «а якіх артыкулаў?», мне будзе цяжка адказаць. У справе ніякіх артыкулаў няма. Дзякаваць богу, хапіла гэтага».

Вольга прызнаецца, што не глядзела знятага фільма. А пасля яго паказу было шмат словаў падтрымкі. З асуджэннем свайго ўчынку яна не сутыкалася.

«Магчыма, я проста адсеяла такіх людзей. У мяне ёсць некалькі чалавек з былых кантактаў, хто, як мне падалося, не вельмі адэкватна сябе павёў. «Як ты магла?» Як я магла не застацца ў турме? Прабачце, я не хачу сядзець у турме дзесяць гадоў. І ў мяне калегі, якія не хочуць. Мы так дамовіліся. Гэта было складанае рашэнне. Але нам пашанцавала, што ў нас быў шанец. Таму што ёсць людзі, якім давялося на ўсё гэта ісці, падпісваць і сядзець цяпер восем гадоў і спадзявацца, што калі-небудзь дадуць умоўна-датэрміновае.

Вольга адзначае: калі нехта думае, што сярод затрыманых ёсць тыя, хто лёгка і асэнсавана пагаджаецца сядзець дзесяць гадоў, то ён памыляецца.

«Большасць людзей спадзяецца, што яны выйдуць раней. Вытрымкі людзей хапае на розны тэрмін. Людзі, з якімі я сядзела, якія толькі «заехалі» і тры-пяць месяцаў адседзелі са мною… Мне здавалася, што яны такія спакойныя, вытрыманыя, што іх хопіць надоўга. Але за год пасыпаўся шмат хто».

Такія змены ў зняволеных жанчына тлумачыць тым, што «цябе фактычна кідае сямʼя». «Спачатку ігнаруюцца нейкія твае просьбы. Потым да цябе на спатканні прыязджаюць з незадавальненнем, што вось нам тут давялося ўсё кідаць і ехаць у Гомель. А потым увогуле не прыязджаюць. А прайшло ўсяго паўтара года. А сядзець больш за пяць гадоў. І гэта найбліжэйшыя родзічы — сыны, дочкі, мужы. Гэта найбліжэйшае кола. А шмат якія сябры ўвогуле забыліся. Калі трэба было пагасіць штраф, гэтаму чалавеку скідваліся тут мы — былыя сукамернікі. Гэта цяжка.

Атрымліваецца, што нас сядзела 13 чалавек. І ў чатырох за гэты час памерлі бліжэйшыя сваякі. Гэта вельмі цяжка. Ты разумееш, што гэта назаўсёды, разумееш, што гэта твая віна, якую немагчыма забыцца, выправіць, загладзіць».

@tokbelarus «Что мы получим? В Беларуси задержали всех человек?» Журналистка Ольга Лойко поделилась мнением о политзаключенных в Беларуси #Беларусь #лукашенко #александрлукашенко #милициябеларуси #новостибеларуси #политзаключенные #беларусьновости #беларусы ♬ stuck inside my thoughts - FutureVille

Глядзіце цалкам: 

Каментары23

  • даведка
    11.02.2024
    Лойко и Толкачёва, чтобы самим не сидеть, оказали содействие КГБ в том, чтобы остальных посадили на все 12 лет?
  • Чалавек
    11.02.2024
    Все эти покаянные видео и интервью снимаются для тех, кого мы считаем врагами. А врага обмануть - не стыдно. Все средства хороши. Все разумные люди понимают, что упыри в застенках могут что угодно с человеком сотворить. Не вижу смысла осуждать. 
  • 123
    11.02.2024
    даведка, вы говорите как будто в Беларуси существует суд которому важны показания. Что сказали то и напишут. Не нужно victimblaiming

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы не выявілі сувязі паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і псіхічнымі праблемамі

У цягніку Мінск-Брэст раптоўна памёр італьянец17

Пераходная адміністрацыя Трампа адмаўляе, што дарадца Ланза казаў пра Украіну ад яе імя20

Даследаванне ДНК ахвяр вывяржэння ў Пампеях разбурыла прыгожую легенду пра маці з дзіцем10

У Прыпяцкім нацыянальным парку адшукалі старажытныя курганы1

«Ва Украіне я ніхто!» Маргарыта Ляўчук не можа даць сыну імя праз абмежаванні, уведзеныя супраць беларусаў105

«Крыма больш няма». Амерыка пры Трампе не збіраецца дапамагаць Украіне вяртаць акупаваныя Расіяй тэрыторыі?40

Навуковец назваў два раёны Мінска, якія аблюбавалі кажаны2

Для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!» з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Галоўнае
Усе навіны →