У снежні 2023 года на баранавіцкім бульвары Штокерау быў усталяваны дэкаратыўны ліхтар, галоўным персанажам якога стаў булгакаўскі кот. Але ўсяго праз два месяцы каваную скульптуру знявечылі, піша мясцовая раёнка «Наш край».
Хуліганы «з мясам», то-бок з кавалкам металу, адарвалі ў скульптуры адныя вусы, а іншыя пакурожылі, садраўшы фарбу.
Аднаўляць арт-аб'ект за свой кошт гарадская ЖКГ, якая з'яўляецца яго ўласнікам, не хоча. На думку яе кіраўніцтва, кампенсаваць выдаткі павінны самі хуліганы.
«На бульвары Штокерау ўсталяваныя камеры відэаназірання, па якіх супрацоўнікі праваахоўных органаў будуць вызначаць асобы хуліганаў, — адзначыў генеральны дырэктар гарадскога ЖКГ Дзмітрый Ціхно. — Вандалы павінны адказаць за свае дзеянні па ўсёй строгасці закона і аднавіць арт-аб'ект за свой кошт».
Каментары