Нерухомасць22

У цэнтры Мінска знясуць будынак паліклінікі

Будынак паліклінікі анкацэнтра, размешчаны ў раёне Акадэміі Навук, пойдзе пад знос ужо сёлета. Аказваецца, пабудова савецкай эпохі не спраўляецца з патокам пацыентаў, да таго ж — тут няма ліфта.

Фота: Realt.by

Новую паліклініку на 8 паверхаў пабудуюць на месцы старой. Пра гэта, як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, расказаў галоўны доктар Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра Віктар Кандратовіч, піша Realt.by.

— Работы па зносе існуючага будынка пачнуцца ў канцы сакавіка — у пачатку красавіка гэтага года, — адзначыў Віктар Кандратовіч. — Перадпраектныя работы ўжо праведзены, старт будаўніцтва сучаснага аб'екта аховы здароўя намечаны на восень-зіму 2024 года.

Па словах Віктара Кандратовіча, у адпаведнасці з праектам новая паліклініка на праспекце Незалежнасці будзе васьміпавярховай, на 1500 наведванняў у змену. Тут таксама размесцяцца негаспітальныя службы і адміністрацыйны апарат. Што тычыцца тэрмінаў будаўніцтва, то здача аб'екта ў эксплуатацыю чакаецца праз тры-пяць гадоў.

Паліклініка, якая цяпер маецца ў мінскага анкацэнтра, пабудавана ў 1977 годзе. Раней будынак у стылі савецкага мадэрнізму хацелі рэканструяваць — надбудаваць паверх і ўзвесці прыбудову. Аднак, паводле ацэнак спецыялістаў, існуючы падмурак і апорныя канструкцыі не вытрымалі б мадэрнізацыі.

Каментары2

  • А лячыць няма каму
    07.02.2024
    Бо дурных няма.
  • Максим Дизайнер
    19.02.2024
    Правильно. И воткнуть свечку для новых фабричных гопников с дирэуни.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа13

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе10

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту70

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа13

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →